Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 34 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Сваякі палітвязняў заклікаюць не ўключаць Беларусь у Раду па правах чалавека ААН
10:25, 03/05/2007

Сваякі беларускіх палітвязняў Вольга і Юлія Казуліны, Віктар Садоўскі, Яўгенія Астрэйка, Валеры Дранчук, Валянціна Статкевіч, Марыя Фінькевіч выступілі з лістом-зваротам да міжнароднай супольнасці з заклікам не дапусціць уключэння Беларусі ў Раду па правах чалавека. Пра гэта паведаміла прэс-служба Аляксандра Казуліна.

«Мы глыбока абураныя імкненнем беларускага ўрада высунуць Рэспубліку Беларусь для ўдзелу ў новым складзе Рады па правах чалавека ААН. У Беларусі маюцца палітвязні – за кратамі знаходзіцца кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2006 года, лідэр Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі «Грамада» Аляксандр Казулін, палітычныя дзеячы Андрэй Клімаў, Мікалай Статкевіч, лідэры моладзевага руху «Малады фронт» Павал Севярынец, Артур Фінькевіч, Зміцер Дашкевіч, праваабаронца Кацярына Садоўская, моладзевы актывіст Антон Кішкурна, бізнэсмэны Юры Лявонаў, Мікалай Аўтуховіч. Другі год адбывае пакаранне лідэр грамадзянскай ініцыятывы «Партнёрства» Мікалай Астрэйка», – адзначаюць у звароце падпісанты.

Яны сцвярджаюць, што ў Рэспубліцы Беларусь няма незалежнай судовай сістэмы, усе органы судовай улады знаходзяцца пад непасрэдным кантролем органаў выканаўчай улады.

Сваякі палітвязняў зазначаюць, што ўсе іх родныя былі пазбаўленыя права на справядлівы судовы разгляд незалежным бесстароннім судом і былі асуджаныя па палітычных матывах. Большасць судоў над імі прайшлі ў закрытым для грамадскасці рэжыме.

Заяўнікі лічаць, што наяўны стан з правамі чалавека ў Беларусі робіць немагчымым удзел прадстаўнікоў Рэспублікі Беларусь у якасці сябра Рады па правах чалавека ААН і заклікаюць міжнародную супольнасць устрымацца ад уключэння прадстаўнікоў Беларусі ў склад Рады па правах чалавека ААН датуль, пакуль урад Беларусі не будзе рэальна выказваць імкненне прытрымлівацца прынцыпаў Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека.

З такімі заклікамі выступілі праваабарончы цэнтр «Вясна», сваякі зніклых палітыкаў Юрыя Захаранкі, Віктара Ганчара і журналіста Змітра Завадскага, прадстаўнікі ліквідаванай арганізацыі «Прававая дапамога насельніцтву» праваабаронцы Алег Воўчак, Раіса Міхайлоўская, Ігар Рынкевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: