Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Аляксандр Мілінкевіч сустрэўся з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім 16:27, 04/05/2007
Унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі, падтрымка рэпрэсаваных і вяртанне амбасадара Польшчы ў Беларусь сталі тэмамі сустрэчы старшыні Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандра Мілінкевіча з прэзідэнтам Польшчы Лехам Качыньскім.
- Мы з прэзідэнтам абмяркоўвалі якую роля можа адыграць Польшча ў дэмакратызацыі Беларусі. Я падкрэсліў аб неабходнасці вяртання ў Беларусь польскага амбасадара, што, на маю думку, палепшыла б нашыя двухбаковыя адносіны, - адзначыў па выніках сустрэчы Аляксандр Мілінкевіч.
Падчас размовы палітыкі дамовіліся таксама пра працяг праграм падтрымкі рэпрэсаваных у Беларусі.
– Мы працягнем нашыя праграмы дапамогі студэнтам, выключаным з ВНУ і людзям, звольненым з працы, - заявіў прэзідэнт Польшчы. - Польшча і надалей будзе падтрымліваць дэмакратычныя працэсы ў Беларусі і зробіць са свайго боку ўсё магчымае, каб Беларусь далучылася да Еўрасаюзу.
Сёння ў другой палове дня старшыня Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі правядзе двухбаковыя перамовы з міністрам замежных спраў Польшчы Аннай Фатыгай, старшынёй Камітэта замежных спраў Еўрапарламента Яцэкам Сарыюшам-Вольскім і амбасадарам РП у Мінску спадаром Літвіным.