Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Багданкевіч: Пасля пазбаўлення гандлёвых прэферэнцый лёгкая прамысловасць можа легчы канчаткова і надоўга 11:25, 04/05/2007
Пасля пазбаўлення гандлёвых прэферэнцый у гандлі з краінамі Еўразвяза з 21 чэрвеня гэтага года першай можа упасці лёгкая прамысловасць краіны. Гандаль з Еўразвязам для яе на дадзены момант выратавальны круг.
Нагадаем, што згодна з рашэннем Еўрапейскага Звяза ад 21 снежня 2006 года з 21 чэрвеня 2007 года будуць адноўленыя стандартныя мытныя тарыфы (зараз пакуль дзейнічаюць ільготныя) на імпарт з Беларусі мінеральных угнаенняў, тэкстыльнай прадукцыі, вопраткі і прадуктаў дрэваапрацоўкі коштам каля 390 мільёнаў еўра ў год. Гэта складае прыкладна 12% ад агульнага гандлю паміж ЕЗ і Беларуссю.
Для таго каб пазбегнуць гэтых вельмі негатыўных наступстваў для беларускай эканомікі, якая перажывае цяпер далёка не лепшы час, трэба было да 21 чэрвеня спыніць ганенні на незалежныя прафсаюзы.
Але беларускія ўлады не здолелі прыдумаць нічога лепшага, як прабіваць менавіта цяпер новы закон аб прафесійных саюзах, які дэ-факта ўводзіць манаполію ФПБ у нашай краіне, а на незалежных прафсаюзах ставіць крыж. У ва што выльецца пазбаўленне гандлёвых прэферэнцый для Беларусі ўжо ў самай блізкай будучыні?
На гэтае пытанне ў інтэрв`ю “Белорусскому партизану” адказвае былы кіраўнік Нацыянальнага банка краіны Станіслаў Багданкевіч: «Нашы калійшчыкі гэтае рашэнне Еўразвяза яшчэ перажывуць, таму што ў гэтай галіне існуе высокая рэнтабельнасць, –мяркуе Багданкевіч. – А вось лёгкая прамысловасць можа легчы канчаткова і надоўга. Гандаль з Еўразвязам для яе на дадзены момант выратавальны круг. Калі ж ацэньваць страты ад дадзенага рашэння ЕЗ для ўсёй нашай эканомікі, то сёлета яны не смяротныя. Але вось у наступным годзе мы ўжо будзем лічыць кожную капейку. І 400 мільёнаў еўра страт ад пазбаўлення гандлёвых прэферэнцый у гандлі з краінамі Еўрапейскага Звяза будуць адчувацца вельмі востра».