|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Барацьба з экстрэмізмам або іншадумствам? 13:32, 04/05/2007 Як абвяшчае Вялікая Савецкая энцыклапедыя, экстрэмізм – гэта прыхільнасць да крайніх поглядаў і мераў (звычайна ў палітыцы). Беларускае ж заканадаўства тлумачыць экстрэмізм як дзейнасць, накіраваную на падрыў нацыянальнай бяспекі, гвалтоўную змену канстытуцыйнага ладу і тэрытарыяльнай цэласнасці Беларусі, захоп або прысваенне ўладных паўнамоцтваў. Адрозненні ў азначэннях даволі істотныя, перадае «Нямецкая хваля». Цяпер жа Міністэрства інфармацыі Беларусі мае намер стварыць спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў, у які будзе трапляць інфармацыйная прадукцыя, прызнаная па рашэнні суду экстрэмісцкай. У трохдзённы тэрмін пасля складання спісу шэраг дзяржаўных СМІ павінен будзе яго апублікаваць. Як лічыць другі сакратар Партыі камуністаў Беларускай Валеры Ухналёў, змагацца з экстрэмізмам трэба, аднак у Беларусі гэты працэс цалкам можа ператварыцца ў скасаванне палітычных апанентаў. Па яго словах, нягледзячы на тое, што за апошнія 5 гадоў у краіне не было зарэгістравана ніводнай палітычнай партыі, непадкантрольнай уладзе, шмат людзей працягваюць адстойваць сваё імкненне да дэмакратычных ператварэнняў. І стварэнне спісу, лічыць Валеры Ухналёў: «Гэта чарговая спроба падвергнуць рэпрэсіям тых людзей, якія сёння змагаюцца з рэжымам, які кіруе ў Рэспубліцы Беларусь». У той самы час, на думку кіраўніка грамадскага аб`яднання «Цэнтр па правах чалавека» адваката Веры Страмкоўскай, насцярожваць павінна не стварэнне спісу, а судовыя рашэнні. Апублікаванне спісаў, па яе словах: «Гэта адна з форм адкрытасці судовага працэсу, іншая справа, што будзе разглядаць суд. Вось гэта важней». Шэф-рэдактар газеты «Народная воля» Святлана Калінкіна гэтак сама лічыць юрыдычную падаплёку стварэння спісу экстрэмісцкіх матэрыялаў больш істотнай. На яе погляд, падмена паняццяў адбылася не цяпер, а калі ў Беларусі быў прыняты закон аб процідзеянні экстрэмізму. Стварэнне ж спісу наўрад ці дапаможа з чымсьці змагацца. Па словах Калінкінай: «Такія меры барацьбы з экстрэмізмам – гэта вядома чыстай вады дурасць. Тут, натуральна, не барацьба з экстрэмізмам, а барацьба з іншадумствам». Пры гэтым, як адзначыла Святлана Калінкіна: «У Беларусі ніякіх такіх відавочных праяў экстрэмісцкіх настрояў увогуле да апошняга часу не было. І дзеянні ўладаў у гэтым сэнсе цалкам невытлумачальныя. І іх, як яны кажуць, прэвентыўныя ўсе мерапрыемствы, яны ўсё-ткі, як мне здаецца, накіраваныя менавіта на абарону дзейнага рэжыму і не больш за тое, якімі бы словамі гэта не называлася».
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|