Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Вярхоўны суд ліквідаваў Беларускі літаратурны фонд
13:03, 04/05/2007

Вярхоўны суд задаволіў пазоў Міністэрства юстыцыі аб ліквідацыі грамадскага аб`яднання "Беларускі літаратурны фонд" (БЛФ). Абвяшчэнне рашэння суду па гэтай грамадзянскай справе адбылося сёння. Суд палічыў законнымі падставы для ліквідацыі грамадскага аб`яднання, якія прадставіў Мінюст.

Як адзначыў у пазове Мінюст, на працягу сваёй дзейнасці БЛФ дапусціў шэраг парушэнняў заканадаўства і ўласнага статуту. У прыватнасці, у студзені 2006 года Мінюст вынес БЛФ пісьмовае папярэджанне за выкарыстанне бланкаў, пячатак і эмблемы, якія не адказвалі патрабаванням заканадаўства.

У студзені 2006 года Мінюст вынес гэтаму грамадскаму аб`яднанню паўторнае папярэджанне нібыта з прычыны адсутнасці ў арганізацыі належнага ўліку сваіх сябраў і незахавання статуту пры правядзенні агульнага сходу БЛФ у 2005 годзе.

Акрамя таго, у кастрычніку 2006 года адбыліся змены ў складзе кіруючага органа БЛФ, пра што Мінюст не быў абвешчаны ва ўсталяваны законам тэрмін. За гэтае парушэнне Міністэрства ізноў вынесла БФЛ пісьмовае папярэджанне.

У пазове Мінюста таксама адзначаецца, што БФЛ з`яўляецца ўласнікам санаторыя-прафілакторыя пісьменнікаў "Іслачь", які не функцыянуе з верасня 2002 года. Карпусы гэтай аздараўленчай установы знаходзяцца ў аварыйным стане, а зямельны ўчастак, на якім размешчаны санаторый, выкарыстоўваецца з парушэннем зямельнага заканадаўства.

Вярхоўны суд усклаў абавязкі па ажыццяўленні ліквідацыі і стварэнні ліквідацыйнай камісіі на кіраванне БЛФ. Кантроль за правядзеннем ліквідацыі будзе праводзіць Мінюст.

Рашэнне суду ўступае ў сілу неадкладна і касацыйнаму абскарджанню і апратэставанню не падлягае.

Грамадскае аб`яднанне "Беларускі літаратурны фонд" было зарэгістраванае ў 1992 годзе.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: