|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Канцэрт «Крамы» пройдзе 30 траўня 13:50, 04/05/2007 Пра гэта “Еўрапейскаму радыё для Беларусі” паведаміў адміністратар гурта Павел Кашырын. “Канцэрт мы будем рабіць незалежна ад таго, дадуць мне гэтую ганебную паперку альбо не”, --- адказаў адміністратар. Нагадаем, што заяўку на правядзенне канцэрту Павел Кашырын падаў ва ўпраўленне культуры Мінгарвыканкаму яшчэ 15 сакавіка. 25 красавіка чыноўнікі згаданай установы параілі музыкам звярнуцца па дазвол у вышэйшую інстанцыю – Міністэрства культуры альбо ў адпаведны аддзел Адміністрацыі прэзідэнта. Як на той момант заўважыў Павел Кашырын, “адмовы на правядзенне канцэрту не было, але не было і дазволу”. Сёння з памяшканнем і днём правядзення канцэрта-прэзентацыі музыкі “Крамы” вызначыліся. “У нас у тым клубе знайшоўся знаёмы арт-менеджэр, і ён паабяцаў, што ўсё будзе ў парадку. Іншая справа, што калі мы будзем мець афіцыйны дазвол, у нас будуць развязаныя рукі. Мы зможам даваць рэкламу канцэрта ў метро, іншых месцах. А так усё абмяжоваецца Інтэрнэтам і перадачай інфармацыі адзін аднаму праз сяброў”, -- паведаміў Кашырын. Зала клуба разлічаная на 400 месцаў. Павел Кашырын упэўнены, што на сённяшні дзень і ў тых умовах, якіх знахозіцца беларускі рок-н-рол, гэта дастаткова для правядзення канцэрта. Нават у тым выпадку, калі “Краме” дадуць разавую ліцэнзію на правядзенне канцэрта, хлопцы не будуць мяняць месца правядзення прэзентацыі. А спадзяванні такія ў арганізатара да гэтага часу ёсць – на 15 гадзінаў пятніцы 4 траўня ў Паўла Кашырына прызначаная сустрэча з кіраўніком упраўлення культуры Мінгарвыканкаму Віктарам Курашам. Між тым, спадзяванні на атрыманне станоўчага рашэння Павел Кашырын не звязвае толькі з атрыманнем разавай ліцэнзіі на правядзенне канцэрту. Ён лічыць, што калі такое адбудзецца, сам гэты факт будзе мець больш значныя наступствы. “Мы зробім сапраўдны прарыў. Бо калі гады тры-чатыры таму факт выдачы ліцэнзіі на правядзенне канцерта не ўяўляў з сябе нічога выбітнага – далі і далі, – то сёння гэта будзе выглядаць нейкай невялічкай перамогай над сістэмай”, -- кажа адміністратар. Аднак да перамогі яшчэ далёка і Павел Кашырын выдатна гэта разумее: “Праблемы могуць узнікнуць у любы момант. На кіраўніка ўпраўлення могуць націснуць зверху. З іншага боку ён выдатна разумее, чым гэта можа абярнуцца і якія мець наступствы. Таму, спадзяюся, усё будзе добра”.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|