Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску затрыманы выканаўца абавязкаў старшыні Беларускай Сацыял-дэмакратычнай партыі “Грамада” Анатоль Ляўковіч. Пра ягонае затрыманьне “Радыё Свабода” паведаміў ягоны намесьнік Анатоль Сідарэвіч.
Анатоля Ляўковіча затрымалі невядомыя людзі, апранутыя ў чорную ўніформу. Яны, відаць, адсочвалі перамяшчэньня спадара Ляўковіча і спынілі яго ў двары партыйнага офіса блізу унівэрсама “Палесься” у Ленінскім раёне. На аўтамашыне “Аудзі” дзяржнумар 21-37АІ7 Анатоля Ляўковіча павезьлі ў невядомым накірунку.
Паводле меркаваньня Анатоля Сідарэвіча, цікавасьць да партыйнага лідэра, магчыма, дэманструе КДБ.
“Пасьля акцыі 1-га траўня гэта было відавочна”, – падкрэсьлівае намесьнік старшыні БСДП “Грамада” Анатоль Сідарэвіч.
Мяркуецца, што Ляўковіч можа быць прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасьці за правядзеньне першатравеньскай акцыі.