Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На пляцы Якуба Коласа прайшоў флэш-моб 10:07, 04/05/2007
А 18-й гадзіне на пляцы Якуба Коласа ў Менску дэмакратычная моладзь правяла флэш-моб. Некалькі маладзёвых актывістаў з розных дэмакратычных груповак разгарнулі газэты "Народная воля", "Наша Ніва", "Згода" і іншыя. Яны дэманстратыўна іх чыталі.
Супрацоўнікі міліцыі нікога не затрымалі, але міліцэйскі апэратар усіх зьняў на камэру, паведаміла “Радыё Свабода”.