Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Барысаве згадвалі галодны бунт 1933 года (Фота) 10:41, 04/05/2007
У Барысаве адзначылі 74-я ўгодкі галоднага бунту. 3 траўня 1933 году галодныя жанчыны і дзецi выйшлi на вулiцы Барысаву і запатрабавалі ад тагачасных уладаў хлеба. Да iх далучылiся работнiкi мясцовай запалкавай фабрыкi “Бярэзiна”, якія абвясьцілі страйк.
Ноччу з 3 на 4 траўня супрацоўнікі НКУС арыштавалі каля 1400 барысаўчанаў, што ўдзельнічалі ў бунце. 200 чалавек расстралялі.
Расстрэл адбыўся ў мясцовасьці, якую ў Барысаве завуць «Батарэі». Як паведаміла “Радыё Свабода” праваабаронца Марына Статкевіч, учора ўвечары там сабраліся мясцовыя актывісты дэмакратычнага руху, якія правялі талаку па ўборцы месца масавага зьнішчэньня мірных барысаўчанаў.
Ушанаваць памяць ахвяр палітычных рэпрэсіяў прыяжджалі у Барысаў і грамадзкія дзеячы зь Менску, сярод якіх пісьменьнік Васіль Якавенка, гісторык Ігар Кузьняцоў, палітык Вячаслаў Сіўчык, лідэр прадпрымальнікаў Аляксандр Макаеў.