Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Падвышэнне пошлін можа пазбавіць Беларусь давальніцкай нафты з Расеі 14:47, 04/05/2007
Чаканае з 1 чэрвеня 2007 года павелічэнне экспартнай пошліны на нафту і нафтапрадукты ў Беларусі пагоршыць крызіс нафтаперапрацоўкі, заявіў «Інтэрфаксу» прадстаўнік галіновага органа дзяржкіравання.
На яго думку, у сувязі з ростам пошлін страты перапрацоўшчыкаў могуць скласці 90-100 дал. на 1 тону нафты супраць 75-77 у красавіку–траўні гэтага года. У выніку не выключана, што расейскія кампаніі могуць знізіць або цалкам спыніць працэсінгавую перапрацоўку нафты ў Беларусі з прычыны яе стратнасці.
Суразмоўца агенцтва сказаў, што ў траўні сумарны аб`ём давальніцкіх паставак расейскіх кампаній складзе 240 тыс. тон, або каля 13% запланаванага аб`ёму нафтаперапрацоўкі - 1,85 млн тон.
У 2006 годзе аб`ем нафтаперапрацоўкі ў Беларусі склаў 21,25 млн тон (на 7,3% больш, чым у 2005 годзе), у тым ліку на давальніцкіх умовах каля 60%.
З 1 чэрвеня Расея павялічыць экспартную пошліну на нафту да 200,6 дал. з 156,4 за 1 тону, на светлыя нафтапрадукты – да 147,5 дол. з 117,7, на цёмныя – да 79,4 з 63,4 дол..
Між іншым на пачатку гэтага года Беларусь узяла на сябе абавязальніцтвы цалкам уніфікаваць з Расеяй пошліны на вуглевадароды. Такім чынам, спецпошліна на нафту для Беларусі, якая складала ў 2007 годзе 29,3% ад расейскай, вырасце на 13 дал. – да 58,6 за 1 тону, на нафтапрадукты ў сярэднім на 23 даляры.