Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускіх выпускнікоў абавязалі працаваць у Расеі
15:04, 04/05/2007

14 беларусаў, якія скончылі Беларускі дзяржаўны універсітэт транспарту, атрымалі размеркаванне на працу на прадпрыемствы і ў арганізацыі "Расейскіх чыгунак". Размеркаванне праходзіла з удзелам кіраўніка "Беларускіх чыгунак" Уладзіміра Жарэлы.

У той самы час чатыры расейцы пасля атрымання дыплома беларускага універсітэта транспарту па ўласным жаданні застануцца працаваць у Беларусі, перадае "Народная воля".

Як раней паведамляў “Тэлеграф”, з гэтага года беларускія ВНУ будуць прапаноўваць першыя працоўныя месцы як студэнтам бюджэтных аддзяленняў, так і платных. Пра гэта паведаміў намеснік прэм`ер-міністра Беларусі Аляксандр Касінец, дадаўшы, што выпускнікоў, якія хочуць атрымаць першыя працоўныя месцы пасля заканчэння ВНУ, становіцца ўсё больш.

"Калі чалавек навучаўся ўсе пяць гадоў за свой кошт і вучыўся на "выдатна", то чаму б дзяржаве не прапанаваць яму першае працоўнае месца", – сказаў Аляксандр Касінец. Па яго словах, цяпер працэс размеркавання выпускнікоў ідзе практычна "бязбольна".

Як адзначыў віцэ-прэм`ер, большасць студэнтаў разумеюць і ўсведамляюць выгаду, якую яны атрымоўваюць пры размеркаванні. Пры гэтым Аляксандр Касінец таксама звярнуў увагу на тое, што дзяржава затрачвае сродкі на навучанне студэнтаў і таму выпускнікі ВНУ, падкрэсліў віцэ-прэм`ер, абавязаныя прыбыць да месца свайго размеркавання.

напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: