Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расея гатовая мадэрнізаваць АЭС у Славаччыне і пашыраць супрацоўніцтва ў нафтагазавай сферы
15:01, 04/05/2007

Расея гатовая мадэрнізаваць АЭС у Славаччыне і пашыраць супрацоўніцтва з ёй у нафтагазавай сферы, заявіў на сустрэчы з прэм`ер-міністрам Славаччыны Робертам Фіцам расейскі лідэр Уладзімір Пуцін, паведамляе NEWSru.com.

"Расея пастаўляе вуглевадароды ў Славаччыну, ваша краіна з`яўляецца вялікім транзіцёрам, я ведаю, што гаспадарчыя суб`екты разглядаюць магчымасць пашырэння супрацоўніцтва ў гэтай сферы", – сказаў Пуцін, адчыняючы сустрэчу. Тое самае тычыцца супрацоўніцтва ў ядзернай энергетыцы. "Мы не толькі пастаўляем ядзернае паліва (на АЭС у Славаччыну), але і гатовыя ўзяць удзел у мадэрнізацыі аб`ектаў ядзернай энергетыкі ў Славаччыне", – сказаў прэзідэнт.

Як раней казаў міністр эканомікі Славаччыны Любамір Ягнатэк, гаворка ідзе пра магчымае стварэнні Кансорцыума з удзелам еўрапейскіх і расейскіх кампаній па будаўніцтве двух блокаў АЭС у Яслоўску–Багуніцы, нагадвае ІТАР-ТАСС. Абмяркоўваецца і прапанова стварэння Кансорцыума па дабудоўцы трэцяга і чацвёртага блока АЭС у Махаўцэ, якая на 66% належыць адной з італьянскіх кампаній. Як мяркуецца, гэты праект можна было б "ажыццявіць з расейскімі спецыялістамі і тэхналогіямі".

Сярод эканамічных тэм расейскі лідэр найперш назваў "энергетыку, нафту, газ, ядзерную энергетыку". "Важным элементам супрацоўніцтва з`яўляецца сфера высокіх тэхналогій, транспарт", – дадаў кіраўнік расейскай дзяржавы. На яго думку, "тут могуць быць рэалізаваныя вельмі буйныя агульнаеўрапейскія праекты". "Нам ёсць пра што паразмаўляць, спадзяюся, Ваш візіт будзе насычаны рашэннем дзелавых пытанняў", – сказаў Пуцін.

Фіца згадзіўся з ацэнкай перспектыў энергетычнага супрацоўніцтва і назваў Расею надзейным партнёрам па пастаўках нафты і газу. Ён спадзяецца, што ў 2009 годзе "Газпром" і канцэрн СПП падпішуць новы кантракт наўзамен цяперашняга, які мінае ў 2008 годзе. "Жадаю паўтарыць перакананне, якое мы выказвалі падчас сітуацыяй з Беларуссю, якая абвастрылася, – мы лічым Расею надзейным і перспектыўным партнёрам па пастаўках".

Фіца адзначыў, што цана газу прадвызначае сацыяльна-эканамічнае становішча ў краіне. "Славаччына амаль на 98 % павінна карыстацца пастаўкамі нафты з Расеі. Там становішча трохі лепшае, кантракт дзейнічае да 2014 года", – адзначыў славацкі прэм`ер.

"Згодны з вамі, што энергетыка, па ўсёй бачнасці, у будучыні будзе той галіной, дзе супрацоўніцтва будзе самым інтэнсіўным", – звярнуўся Фіца да Пуціна.

Ён падкрэсліў, што паміж Расеяй і Славаччынай не існуе нявырашаных праблем, але мае намер абмеркаваць з прэзідэнтам РФ некаторыя міжнародныя тэмы. "Мы можам засяродзіцца на добрым узаемавыгадным эканамічным узаемадзеянні", – сказаў славацкі прэм`ер.

Прэзідэнт РФ прымаў дэлегацыю Славаччыны ў сваёй падмаскоўнай рэзідэнцыі Нова-Агарова. Пуцін звяртаўся да прадстаўнікоў Славаччыны: "сябры, калегі". "Мы дзякуем за такую форму прыёму, мы адчуваем, што знаходзімся ў надзвычай прыемным становішчы", – сказаў Фіца.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: