Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
3 траўня судзьдзя Савецкага суду Менску Людміла Севасьцьян пакарала 19-гадовага актывіста “Маладога Фронта” штрафам у 30 базавых велічыняў за арганізацыю несанкцыянаванага шэсьця на "Чарнобыльскім шляху".
Як падкрэсьліваюць у прэс-службе "Маладога фронту", жорсткасьць незаконнага пакараньня лідэра менскай філіі арганізацыі ў тым, што днямі у тым жа судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы супраць Зьмітра і чатырох яго паплечнікаў.
Нагадаем, што ў чацьвер Зьміцера Хведарука выклікалі на другую гадзіну дня ў Савецкі РУЎС Менску, дзе міліцыянты склалі на яго адміністрацыйны пратакол і адразу ж даставілі ў суд. Зьміцер не прызнаў сваю віну й заявіў, што прымаў удзел у "Чарнобыльскім шляху" як і ўсе іншыя ўдзельнікі. Нягледзячы на прысутнасьць адваката, судзьдзя ня стала выслухоўваць пазыцыю Зьмітра й аштрафавала актывіста на 930 тыс. рублёў.