Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 45 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Маскоўская сетка кабельнага тэлебачання адмовіла ў распаўсюджванні канала «Беларусь-ТВ»
10:49, 04/05/2007

Аператар маскоўскай гарадской сеткі кабельнага тэлебачання – кампанія "Мостелеком" – афіцыйна адмовіў у распаўсюджванні канала "Беларусь-ТВ". Пра гэта заявіў 3 траўня на II Беларускім інфармацыйным форуме "Сацыяльная адказнасць сродкаў масавай інфармацыі" старшыня Нацыянальнай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніі Рэспублікі Беларусь Аляксандр Зімоўскі. Пра прычыны такога рашэння маскоўскіх калегаў ён нічога не паведаміў.

Як стала вядома БелаПАН, у афіцыйным лісце кіраўніцтва ААТ "Мостелеком" на імя А.Зімоўскага гаворыцца пра тое, што кампанія "не можа ажыццявіць увядзенне тэлеканала "Беларусь-ТВ" у сеткі кабельнага тэлебачання (СКТ) на бязвыплатнай аснове". Падставай выступаюць п.п. 2,3 артыкула 40 Падатковага Кодэкса РФ, паводле якога "пры адхіленні цэнаў на тавары (паслугі, працы) больш як на 20% падатковы орган мае права прыняць рашэнне аб даналічэнні падаткаў і пеняў па падатку на дададзены кошт". "У сілу адзначаных палажэнняў пры ўвядзенні тэлеканала "Беларусь-ТВ" у СКТ "Мостелеком" будзе абавязаны заплаціць падаткі на ўвесь кошт бязвыплатна аказаных паслуг, вызначыўшы гэты кошт зыходзячы з фінансавых умоў увядзення іншых тэлеканалаў. Цяпер кошт увядзення тэлеканала ў СКТ вызначаецца зыходзячы з цаны на аднаго абанента ў памеры 15 даляраў ЗША", – гаворыцца ў лісце.

Як паведаміў БелаПАН генеральны дырэктар ААТ "Мостелеком" Дзмітый Кастачоў, існуе агульны парадак уключэння тэлеканала ў сетку кабельнага тэлебачання, вызначаны расейскім заканадаўствам. Ён зазначыў, што "адмовы ва ўключэнні канала "Беларусь-ТВ" у кабельныя сеткі "Мостелеком" не было" і цяпер перамовы наконт гэтага працягваюцца.

Даведка БелаПАН. ААТ "Мостелеком" – аператар гарадскіх сетак кабельнага тэлебачання, створаны па рашэнні ўрада Масквы. Гэта адзін з самых буйных у свеце аператараў гарадскіх сетак кабельнага тэлебачання, паслугамі якога карыстаюцца каля 3 млн. абанентаў (90% маскоўскіх сем`яў).

Вяшчанне спадарожнікавага тэлеканала "Беларусь-ТВ" на дамоўнай аснове здзяйсняецца ў кабельных сетках 13 краін (Аўстралія, Арменія, Баўгарыя, Грузія, Казахстан, Латвія, Літва, Малдова, Польшча, Расея, Узбекістан, Украіна, Эстонія). Аўдыторыя больш як 5 млн. тэлегледачоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: