Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Пададзеная заяўка на правядзеньне мітынгу супраць адмены ільготаў для студэнтаў 11:13, 04/05/2007
У Менску плянуецца масавая студэнцкая акцыя супраць адмены ільготаў для студэнтаў. Актывісты студэнцкага руху падалі заяву на правядзеньне масавай акцыі пратэсту. Яна будзе мець непалітычны характар і пройдзе пад лёзунгамі "Мы супраць адмены ільготаў".
На дадзены момант ў арганізацыйны камітэт увайшлі пяць моладзевых арганізацый і прадстаўнікі большасьці менскіх ВНУ. Падчас мітынгу плянуецца таксама выступ вядомых беларускіх музыкаў.
Акцыя адбудзецца 20 траўня на плошчы Бангалёр. Пачатак у 17.00.