Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 56
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



АМАП спыніў інвалідаў-вазочнікаў ля будынку Адміністрацыі прэзыдэнта
13:38, 05/05/2007

Да будынку Адміністрацыі прэзыдэнта, куды сёньня прыехалі інваліды-вазочнікі -- удзельнікі акцыі пратэста, пад`елала тры машыны зь супрацоўнікамі палка міліцыі спецыяльнага прызначэньня (былы АМАП). Амапаўцы заявілі ўдзельнікам шэсьця, што сёньня – непрыёмны дзень, што гэта рэжымны аб`ект і знаходзіцца тут забаронена.

Нагадаем, что на пляцы Бангалор сёньня прайшоў мітынг інвалідаў-вазочнікаў. Каля 60 ўдзельнікаў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Кіраўніка дзяржавы заклікаюць “спыніць распачатую кампанію генацыду інвалідаў”. Яны выступаюць супраць унясеньня зьменаў у закон “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Беларусі”. Удзельнікі акцыі перакананыя, што верагоднае зьмяненьне закону пагоршыць стан інвалідаў, “зробіць іх беспраўнымі і безабароннымі”.

Як паведаміла “Радыё Свабода”, пасля заканчэньня акцыі інваліды-вазочнікі паехалі да Адміністрацыі прэзыдэнта. Яны хацелі перадаць зварот, прыняты на мітынгу.

Кіраўнік Рэспубліканскай асацыяцыі інвалідаў Сяргей Драздоўскі паведаміў, што частка ўдзельнікаў мітынгу на пляцы Бангалор скіравалася да будынку Адмінстрацыі прэзыдэнта на сваіх машынах. У раёне Кастрычніцкага пляцу ДАІ заблякавала гэтыя машыны і не дазваляе пад`ехаць да будынку.

Міліцыянты папярэдзілі інвалідаў-вазочнікаў, што за ўдзел у несанкцыянаваным шэсьці яны будуць адміністрацыйна пакараныя. Супрацоўнікі МУС загадалі зьехаць з праезнай часткі праспэкта Незалежнасьці на ходнікі. Удзельнікі шэсьця падпарадкаваліся.

Але спэцназ заблякаваў калёну інвалідаў-вазочнікаў ля Цырку. Удзельнікам шэсьця загадваюць зьвярнуць з праспэкта Незалежнасьці.

Але інваліды-вазочнікі прайшлі скрозь кардон спэцназу і паехалі да Адміністрнацыі прэзыдэнта.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: