Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 56
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пратэстуючыя інваліды перадалі петыцыю ў адміністрацыю Лукашэнкі (Фота)
15:26, 05/05/2007

У Менску інваліды-вазочнікі перадалі петыцыю ў адміністрацыю Аляксандра Лукашэнкі. Удзельнікі акцыі прыехалі ў адміністрацыю на калясках ад плошчы Бангалор, дзе праходзіў іх мітынг. Каля Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, размешчанага ў некалькіх дзесятках метрах ад будынка адміністрацыі, інвалідаў спынілі байцы палка міліцыі спецыяльнага прызначэння (былы АМАП). Яны заявілі, што гэта рэжымная тэрыторыя і праход да будынка забаронены. Такім чынам, да галоўнага ўваходу ў Адміністрацыю прэзідэнта ўдзельнікі маршу дапушчаныя не былі.

Аднак да іх выйшаў службоўца і паведаміў, што праз некаторы час да іх выйдзе супрацоўнік Адміністрацыі прэзідэнта, які возьме ў іх зварот да Аляксандра Лукашэнкі.

У петыцыі, нагадаем, змешчаныя патрабаванні выконваць правы інвалідаў у Беларусі, не адмяняць дзеянне льгот, а палепшыць стан гэтай катэгорыі грамадзян. Інваліды таксама заклікаюць кіраўніка дзяржавы садзейнічаць стварэнню ў населеных пунктах краіны і ў Менску безбар`ернага асяроддзя, якое дазваляе людзям з абмежаванымі магчымасцямі адаптавацца да жыцця ў грамадстве. Нагадаем, петыцыя ў адрас прэзідэнта была прынятая на мітынгу інвалідаў, які адбыўся з 11 да 12 гадзін на плошчы Бангалор і ў якім узялі ўдзел каля 100 чалавек, паведамляе БелаПАН.

Пецярых удзельнікаў акцыі дапусцілі ў прыёмную Адміністрацыі прэзідэнта, дзе яны перадалі петыцыю. Цікава, што яны адразу не здолелі патрапіць у будынак – людзі ў інвалідных калясках проста не здолелі заехаць у занадта вузкі для гэтага дзвярной праём. Каб адкрыць другую створку цяжкіх дзвярэй, быў выкліканы сталяр.
















напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: