Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 56
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



На месца аварыі на нафтапрадуктаправодзе выехала кіраўніцтва МНС
14:49, 05/05/2007

На месца аварыі на нафтапрадуктаправодзе Унеча–Вентспілс у Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці вылецеў намеснік міністра па надзвычайных сітуацыях Беларусі Барыс Барынгольц, паведаміў прэс-сакратар МНЗ Віталь Навіцкі. "Для ўдакладнення аб`ёмаў уцечкі дызельнага паліва з нафтапрадуктаправода Унеча–Вентспілс і наступстваў дадзенай аварыі з Менска ў Бешанковіцкі раён вылецеў на гелікоптэры Б.Барынгольц", – паведаміў В.Навіцкі.

Ён таксама ўдакладніў, што "па папярэдніх ацэнках, з трубаправода выцекла каля 5 тон дызельнага паліва, якое патрапіла на зямлю, і часткова ў меліярацыйныя каналы". "Па папярэдняй версіі, прычынай выцякання з`явілася расслаенне зварачных швоў на трубаправодзе", – паведаміў В.Навіцкі. Ён таксама паведаміў, што на меліярацыйных каналах, куды патрапіла дызельнае паліва, усталявана не менш як 7 перакрыццяў для таго, каб дызельнае паліва не магло патрапіць у раку Свечанка, прыток Уллы.

Як раней паведамляў "Інтэрфакс", са спасылкай на прэс-сакратара Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Алену Пенязь, сёння ў 8.35 каля вёскі Бабаева Бешанковіцкага раёна Віцебскай вобласці адбылася аварыя на прадуктаправодзе Унеча–Вентспілс, які належыць расейскаму адкрытаму акцыянернаму таварыству "Транснафтапрадукт". Дызельнае паліва патрапіла ў меліярацыйны канал і глебу, цяпер Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя вырабляюцца ўсе меры па недапушчэнні забруджвання ракі Свечанка, прыток ракі Уллы, адзначыла А.Пенязь.

Як раней паведамлялася, 23 сакавіка на ўчастку нафтапрадуктаправода Унеча–Вентспілс кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт" ("дачка" расейскай АК "Транснафтапрадукт") адбылася разгерметызацыя трубы, у выніку чаго ў Заходнюю Дзвіну ў Бешанковіцкім раёне ў Віцебскай вобласці Беларусі выцекла каля 120 тон дызельнага паліва.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: