Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 56
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Па факце вандалізму на габрэйскіх могілках Барысава ўзбуджаная крымінальная справа
14:12, 05/05/2007

Аддзелам унутраных спраў Барысаўскага райвыканкама (Менская вобласць) 3 траўня была ўзбуджанае крымінальная справа па факце вандалізму на габрэйскіх могілках Барысава, размешчаных па вуліцы 8 Сакавіка.

Як паведаміў БелаПАН старшыня гарадскога габрэйскага грамадскага аб`яднання «Святло мяноры» Саюза беларускіх габрэйскіх грамадскіх аб`яднанняў і суполак Міхаіл Перац, справа ўзбуджаная па артыкуле 347, частка 1 Крымінальнага кодэкса Беларусі (здзек над трупам або магілай). Яна прадугледжвае пакаранне ў відзе штрафу, або арышту да шасці месяцаў, або абмежаванні альбо пазбаўленні свабоды на тэрмін да трох гадоў.

«Невядомыя скінулі з пастаментаў 16 помнікаў з прыроднага каменя, – паведаміў М.Перац. — Ад удару раскалолася адна з надмагільных пліт — самая масіўная і дарагая, вырабленая з паліраванага ружовага граніту». Па яго словах, такі выпадак апаганення помнікаў адбыўся на гэтых самых могілках прыкладна пяць гадоў таму. «Аднак злачынцаў тады, на жаль, не знайшлі», — сказаў М.Перац.

Ён выказаў удзячнасць мясцовым уладам, якія, па яго словах, «вельмі сур`ёзна» адрэагавалі на заявы аб неабходнасці ўзбуджэння крымінальнай справы па факце вандалізму, якія паступілі ад кіраўніцтва суполкі «Святло мяноры» і адной з сваячак пахаванага на могілках. Старшыня суполкі выказаў надзею, што асобы злачынцаў будуць усталяваныя і яны панясуць належнае пакаранне. «У адваротным выпадку будзе вельмі дрэнна, бо беспакаранасць спараджае рэцыдывы злачынстваў», — сказаў М.Перац.

Па яго словах, габрэйская суполка Барысава ўключае каля 500 чалавек, з якіх прыкладна палова – сем`і габрэяў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: