Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Моладзь стала на абарону гістарычнай часткі Гародні 10:54, 05/05/2007
У Гародні ад 4 траўня распачата штодзённае дзяжурства моладзі каля будынкаў старой часткі горада, якія вызначаны гарадскімі ўладамі пад знос. Моладзь з кампаніі “За свабоду!” пазменна сочыць за гістарычнымі будынкамі.
Рашэнне арганізаваць штодзённае дзяжурства прынятае ў сувязі з тым, што ўлады трымаюць у таямніцы планы адносна часу зноса гэтых будынкаў, свядома баючыся грамадскага пратэсту. Ініцыятары дзяжурства перакананыя, што аператыўная інфармацыя дазволіць рашуча адрэагаваць на дзеянні ўладаў.
Уся інфармацыя сцякаецца да адказных асобаў, якія ў выпадку рэальнай пагрозы знішчэння будынкаў распаўсюдзяць інфармацыю сярод шырокай грамадскасці і журналістаў.
4 траўня ў Гародні актывістамі дэмакратычнага руху дадзены старт грамадскай кампаніі “Вядомыя людзі супраць разбурэння Гародні”: распаўсюджваюцца выказваньні наконт сытуацыі ў горадзе — Лявона Баршчэўскага, Уладзімера Арлова, Алега Хаменкі ды іншых.