|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
Парэшткі салдат у Хімках эксгумаваныя без згоды сваякоў 15:31, 05/05/2007 Яна незадаволеная паводзінамі ўлад, якія, па яе словах, паступілі не чалавечна, негуманна па дачыненні да парэшткаў, перадае NEWSru.com. Яна сказала, што ёй нават не было паведамлена пра перанос парэшткаў ваяроў, які рыхтаваўся. Па яе словах, пра перапахаванне ёй паведаміў супрацоўнік аднаго з маскоўскіх ваенкаматаў, які запрасіў яе на цырымонію ўрачыстага перапахавання ваяроў на тэрыторыі Новалужынскіх могілак. Яна зазначыла, што наўрад ці дала згоду на перапахаванне, а тое, як менавіта адбываўся дэмантаж манумента і эксгумацыя парэшткаў, на яе думку, – "абраза памяці загінуўшых". Як паведаміў раней кіраўнік Хімак Уладзімір Стральчэнка, на перапахаванне праху лётчыкаў "атрыманая згода ветэранаў, сваякоў ваяроў, прайшлі грамадскія слуханні". Нагадаем, на фоне жорсткай барацьбы расейскіх палітыкаў за захаванне помніка савецкім ваярам у Эстоніі, пад Масквой ліквідаваны манумент героям Вялікай Айчыннай вайны побач з Ленінградскай шашой. Па некаторых заявах, без узгаднення з грамадскасцю. Магілы лётчыкаў, якія загінулі ў самы разгар вайны – з жніўня 1942 па студзень 1943, былі ўскрытыя. Парэшткі іх знаходзяцца ў Хімкінскім моргу і будуць пахаваныя на гарадскіх могілках 6 траўня. "Адбудзецца перапахаванне рэшткаў салдат. На Новалужынскіх могілках на Алеі герояў будзе адчынены новы мемарыял загінуўшым. Стары помнік, які знаходзіцца на 19 кіламетры Ленінградскай шашы ля прахадных НВА імя Лавачкіна, пераносіцца не будзе", – сказаў намеснік кіраўніка адміністрацыі гарадской акругі Хімкі Яўген Запарожац. Па яго словах, цырымонія адкрыцця мемарыяла пачнецца а 10 гадзіне 6 траўня. "У шэрагу СМІ прайшла інфармацыя, што нібыта мемарыял, які знаходзіўся на Ленінградскай шашы, апаганены і знішчаны. Аднак гэта не адпавядае рэчаіснасці", – падкрэсліў ён. Намеснік кіраўніка адміністрацыі Хімак адзначыў, што ў месцах, дзе знаходзіцца мемарыял і воінскае пахаванне, у 1941 годзе ішлі разлютаваныя баі на подступах да Масквы. І параз больш за 60 гадоў брацкая магіла, у якой пахаваныя шэсць салдат і афіцэраў, апынулася размешчаная не ў скверы або парку, не ў мемарыяльнай зоне або на могілках, а фактычна ў прамысловай зоне. Акрамя таго, нязменны рух транспарту, пагрузна-разгрузныя працы і замена падземных камунікацый стваралі рызыку парушэння захаванасці пахавання, што супярэчыць нормам закона "Аб увекавечанні памяці загінуўшых пры абароне Бацькаўшчыны". Старшыня савета ветэранаў вайны і працы Хімак Надзея Фралова на прэс-канферэнцыі адзначыла, што перапахаванне парэшткаў шасці салдат і афіцэраў было неабходнае. "Гэтае перапахаванне было неабходна. Пра яго ў Хімках ведалі ўсе", – сказала яна. Па словах Фраловай, самі ветэраны ў 2004 годзе звярнуліся да кіраўніка адміністрацыі Хімак з просьбай аб перапахаванні салдат. Яна сказала, што Новалужанскія могілкі будуць больш годным месцам для мемарыяла і пахавання, якія фактычна пераносяцца з абочыны Ленінградкі, "з месца, да якога падысці не так проста".
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|