Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У спэцчастцы КДБ ледзь не загінуў салдат 11:22, 05/05/2007
У Маладэчне, у сакрэтнай частцы сувязі КДБ ледзь не загінуў салдат тэрміновай службы – яго прыціснула да сьценкі грузавіком. За стырном сядзеў салдат-кантрактнік, ён зрушыў машыну па неасьцярожнасьці. Стан здароўя пацярпелага не дазволіў транспартаваць яго ў лякарню, апэрацыю мэдыкі рабілі проста на месцы здарэньня.
Цяпер хлопец знаходзіцца ў рэанімацыі Маладэчанскай гарадзкой лякарні. Ягоны стан здароўя цяжкі. Вайскоўцы ня хочуць камэнтаваць здарэньне і адмаўляюцца назваць нават прозьвішча пацярпелага, паведаміла “Польскае радыё”.