Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Менску праходзіць акцыя інвалідаў-вазочнікаў 12:33, 05/05/2007
Акцыя інвалідаў-вазочнікаў праходзіла сёньня ў Менску на пляцы Бангалор. Каля 60 інвалідаў ухвалілі зварот да Аляксандра Лукашэнкі. Зараз людзі рухаюцца да Адміністрацыі прэзыдэнта -- яны хочуць перадаць зварот, прыняты сёньня на мітынгу. Міліцыя пакуль не чыніць перашкодаў.
Кіраўніка дзяржавы заклікаюць “спыніць распачатую кампанію генацыду інвалідаў”. Яны выступаюць супраць унясеньня зьменаў у закон “Аб сацыяльнай абароне інвалідаў у Беларусі”, паведаміла “Радыё Свабода”.
Удзельнікі акцыі перакананыя, што верагоднае зьмяненьне закону пагоршыць стан інвалідаў, “зробіць іх беспраўнымі і безабароннымі”.