Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 56
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Гомельскай вобласці адбудзецца мітынг супраць адмены льгот студэнтам
10:55, 05/05/2007

Аргкамітэт па стварэнні партыі “Шлях свабоды і прагрэсу” па Гомельскай вобласці падаў заяўку на правядзенне мітынгу супраць планаванай адмены льгот студэнтам. Як паведаміў БелаПАН рэгіянальны каардынатар аргкамітэта Пётр Кузняцоў, падпісаная ім заява на правядзенне 20 траўня масавага мерапрыемства была 4 траўня зарэгістраваная ў Гомельскім гарвыканкаме.

Па словах П.Кузняцова, актывісты абласнога цэнтра хочуць падтрымаць ініцыятыву шэрагу менскіх грамадскіх аб`яднанняў, якія таксама падалі заяўку на правядзенне аналагічнага мітынгу ў сталіцы. "Кампанія супраць меркаванай адмены льгот павінна прайсці па ўсёй краіне, а не толькі ў Менску – толькі так чагосьці можна дамагчыся. Таму мы вырашыліся на такую акцыю салідарнасці. З прычыны таго, што ў аргкамітэце партыі "Шлях свабоды і прагрэсу" ў асноўным моладзь, мэтай мітынгу мы вызначылі пытанне аб меркаванай адмене льгот студэнтам. Лічым, што лепш не распыляцца. Бо існуе дастаткова арганізацый, якія маглі б паспрабаваць абараніць тых жа ліквідатараў, прадстаўнікоў іншых сацыяльных груп", – лічыць П.Кузняцоў.

Актывіст сумняваецца, што гарадскія ўлады дадуць дазвол на правядзенне масавага мерапрыемства. "Мы ўлічваем гэта пры будаванні сваёй інфармацыйнай працы. Вельмі важна данесці сутнасць праблемы да насельніцтва", – дадаў П.Кузняцоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: