Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
АГП збіраецца праводзіць пікеты ў падтрымку Клімава 16:05, 05/05/2007
Намеснік старшыні Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ігар Шынкарык падаў у Менскі гарвыканкам заявы аб правядзенні пікетаў. Ён мае намер прыцягнуць увагу грамадскасці да пазапраўнага арышту і антыгуманнага ўтрымання пад вартай палітвязня Андрэя Клімава.
«Адміністрацыя СІЗА №1 доўгі час беспадстаўна адмаўлялася прыняць ад родных Клімава неабходныя яму лекавыя прэпараты, – паведаміў Ігар Шынкарык. – Пасля настойлівых патрабаванняў лекі былі прынятыя, але па незразумелых прычынах дарагія замежныя лекавыя прэпараты так і не былі перададзеныя востра Андрэю Клімаву, якому яны востра неабходныя. Яны замяняюцца таннымі аналагамі вытворчасці Рэспублікі Беларусь. Андрэй Клімаў, якому патрабуецца медыцынская дапамога, знаходзіцца ў цеснай перапоўненай камеры з сакамернікамі, якія паляць, неабходная медыцынская дапамога яму не аказваецца».
Як адзначыў Ігар Шынкарык, куды знікаюць дарагія імпартныя лекі, якія перадаюць Клімаву родныя, невядома.
Намеснік старшыні АГП падаў заяўку на правядзенне 21 траўня пікету насупраць пракуратуры горада Менска, а 22 траўня – поруч СІЗА № 1. Час правядзення акцый – 12.00.