Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
МЗС Эстоніі: Масква павінна папрасіць прабачэння ў Таліна 14:09, 05/05/2007
Кіраўнік эстонскага МЗС Урмас Паэт лічыць, што Эстоніі няма за што прасіць прабачэння ў Расеі, а наадварот Масква павінна папрасіць прабачэння у Таліна.
"Гэта Расея павінна папрасіць прабачэння ў Эстоніі. У нас не папрасілі прабачэння за блакаду нашай амбасады ў Маскве і спробу нападу на амбасадара. Расея таксама не папрасіла прабачэння за кібер-атакі на Эстонію і за хлусню, якая распаўсюджваецца ў расейскіх СМІ", – цытуе словы Паэта прэс-служба эстонскага МЗС.
На думку міністра, расейскі бок павінен устрымоўвацца ад безадказных заяў.
Кіраўнік эстонскага МЗС выказаў крайняе здзіўленне заявай амбасадара Расеі пры ЕЗ Уладзіміра Чыжова і лічыць гэтую заяву недарэчнай, паведамляе прэс-служба. Раней Чыжоў заяўляў, што калі Эстонія не прынясе публічных выбачэнняў у якасці першага кроку ў пераадоленні рознагалоссяў, гэта можа прывесці да сур`ёзных і доўгатэрміновых наступстваў для стасункаў паміж ЕЗ і Расеяй і азмрочыць саміт, які мае быць 18 траўня.