Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
На нафтаправодзе Унеча–Вентспілс адбыўся прарыў 12:09, 05/05/2007
Прарыў трубы адбыўся на нафтапрадуктаправодзе Унеча–Вентспілс, паведаміў у суботу “Інтэрфаксу” міністр па надзвычайных сітуацыях Беларусі Энвер Барыеў.
“Прарыў з’яўляецца лакальным. З нафтаправода выцекла невялікая колькасць нафтапрадуктаў”, – сказаў міністр.
Ён запэўніў, што аварыя не прынясе цяжкіх наступстваў для навакольнага асяроддзя.
“У рэкі нафтапрадукты не патрапяць”, – сказаў міністр.
У прэс-службе Віцебскага абласнога ўпраўлення МНС паведамілі, што прарыў адбыўся каля вёскі Бабаедава Бешанковіцкага раёна, паблізу ад таго месца, дзе ў сакавіку гэтага года адбылася буйная такая аварыя з разлівам дызельнага паліва.
Па словах суразмоўцаў агенцтва, цяпер разліў дызельнага паліва лакалізаваны.
На меліярацыйным канале пастаўленыя бонавыя загароды для прадухілення трапляння нафтапрадуктаў у рэкі.
Як раней паведамлялася, 23 сакавіка на ўчастку нафтапрадуктаправода Унеча–Вентспілс кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт" ("дачка" расейскай АК "Транснафтапрадукт") адбылася разгерметызацыя трубы, у выніку чаго ў Заходнюю Дзвіну ў Бешанковіцкім раёне ў Віцебскай вобласці Беларусі выцекла каля 125 кубічных метраў дызельнага паліва.