Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Жыхар Беларусі нажом пракладаў дарогу на радзіму 10:57, 05/05/2007
18-гадовы жыхар Беларусі з нажом напаў на прыватнага фурмана, патрабуючы адвезці яго ў Менск. Праз 10 хвілін пасля таго, як налётчык быў абясшкоджаны, па Садовым кальцу Масквы прамчаўся прэзідэнцкі картэж.
Як стала вядома “Московскому Комсомольцу”, раніцай ля дома №5 па Вялікай Садовай вуліцы 54-гадовы кіроўца машыны “Хюндай” спыніўся, каб падвезці хлопца, які галасаваў. Юнак сеў у аўтамабіль і нечакана з словамі “вязі ў Беларусь” стаў пагражаць шафёру нажом. Кіроўца аказаў супраціў, і налётчык шаснуў яго клінком. На прыборную панель і дзверы кіроўцы лінула кроў. На шчасце заложніка, у гэты час на дарозе праз кожныя 10 метраў стаялі інспектары ДПС – тут чакаўся прэзідэнцкі картэж. Супрацоўнікі ДІБДР заўважылі валтузню ў машыне. А кіроўцу ў нейкі момант атрымалася выскачыць з аўтамабіля. Вартавыя парадку, якія падбеглі да аўто, дапамаглі шпіталізаваць параненага. Тым часам злачынец закрыўся ў салоне. Гаішнікі і супрацоўнікі АУС раёна Прэсненскі сталі ўгаворваць хлопца выйсці з машыны. Але юнак відавочна быў не ў сабе – ён скотчам прывязаў нож да рукі і прыставіў да горла, пагражаючы зарэзаць сябе.
Праз 10 хвілін у міліцыянтаў атрымалася абясшкодзіць маладога чалавека і даставіць яго ў акругу. Там высветлілася, што малады чалавек, якога клічуць Цімурам, напаў на кіроўцу, таму што ў яго не было грошай на дарогу дадому. Ахоўнікі закона выказалі здагадку, што хлопец пакутуе на псіхічнае захворванне. Аднак, па словах затрыманага, на ўліку ў псіханеўралагічным дыспансеры ён не стаіць.