Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія вайскоўцы маюць намер правесці стрэльбы з ЗРК С-300 14:20, 05/05/2007
Беларускія вайскоўцы намерваюцца правесці баявыя стрэльбы з зенітных ракетных комплексаў (ЗРК) С-300, якія ў мінулым годзе былі ім пастаўленыя з Расеі, паведаміў журналістам камандуючы ВПС і войскамі СПА рэспублікі генерал-маёр Ігар Азаронак.
"Разглядаецца пытанне пра тое, каб правесці стрэльбы з нашых С-300 на расейскім палігоне "Ашулук" падчас вучэнняў, якія пройдуць у жніўні гэтага года", – сказаў камандуючы.
Ён удакладніў, што беларускія вайскоўцы маюць намер даставіць свае С-300 у раён палігона, здзейсніць марш, разгарнуць комплексы і правесці стрэльбы, паведамляе «Інтэрфакс».
Цяпер, па словах І.Азаронка, адбываецца ўзгадненне правядзення дадзеных стрэльбаў.