Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Акцыя ў абарону касьцёлу cьвятога Язэпа (Фота) 10:16, 07/05/2007
6 траўня актывісты «Ініцыятывы» правялі акцыю супраць перабудовы касьцёла сьвятога Язэпа ў казіно. Удзельнікі акцыі сабраліся ў дзьвюх месцах: каля палацу спорту і каля прыпынку «Няміга». Там яны распаўсюдзілі ня меней за 500 улётак.
Таксама былі прадэманстраваны мінакам праекты «рэканструкцыі» будынкаў МУС, Менгарвыканкаму і Белсаўпрофу, якія арганізатары акцыі прапануюць зьдзейсьніць замест зьдзеку са старажытнага касьцёлу.
У акцыі ўзяло ўдзел каля 20 актывістаў. Мінакі зь цікаўнасьццю бралі ўлёткі.