Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Аляксандр Мілінкевіч павіншаваў новага прэзідэнта Францыі
15:32, 07/05/2007

Віншаванне з перамогай на прэзідэнцкіх выбарах накіраваў Ніколя Сарказі старшыня Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі Аляксандр Мілінкевіч. “Я вельмі хачу павіншаваць Вас і пажадаць поспехаў у Вашай магутнай задачы годна адказаць на ўсе выклікі, што стаяць перад Вашай краінай. Я веру, што падчас Вашага прэзідэнства, Францыя, радзіма барацьбы за свабоду і правы чалавека, будзе працягваць аказваць сваю грунтоўную падтрымку ўсім тым, хто змагаецца за свабоду і супраць несправядлівасці ва ўсім свеце”, - гаворыцца ў віншавальным лісце.

Аляксандр Мілінкевіч таксама падзякаваў за “падтрымку беларускіх дэмакратычных сіл па аднаўленні ў Беларусі дэмакратыі і вяртання краіны ў еўрапейскую сям`ю дэмакратычных нацыяў”.

Старшыня Палітрады дэмакратычных сіл Беларусі адзначыў, што з асаблівым пачуццём гонару ўзгадвае сустрэчу са Сп. Ніколя ў Марсэле на з’ездзе ЕРР:

-- Спадар Ніколя зрабіў на мяне вельмі вялікае ўражанне падчас нашай сустрэчы на з‘ездзе ЕРР у Марсэлі ў верасні мінулага году. Я тады зразумеў, што гэта палітык вельмі высокага ўзроўню. Я ганаруся нашым сяброўствам і высокім узроўнем нашых адносінаў.

Ніколя Сарказі заўсёды пільна сочыць за падзеямі ў Беларусі. Напярэдадні 25 сакавіка ён даслаў на маё імя ліст падтрымкі дэмакратычным сілам Беларусі, у якім ён адзначаў: “Хачу выказаць Вам, гэтак сама, і усім актывістам дэмакратычных сілаў Беларусі мае найлепшыя пажаданні. У Вашай цяжкай барацьбе за перамогу справядлівасці і дэмакратыі будзьце ўпэўненымі ў маёй самай поўнай падтрымцы. Спадзяючыся, што ў хуткім часе ў мяне будзе магчымасць сустрэцца з Вамі ў Мінску, выказваю Вам мае запэўніванні ў найвялікшай павазе”.

Думаю, што Францыя і новы прэзідэнт падтрымаюць цалкам тыя ўмовы, што выстаўляе Беларусі Еўрасаюз. Гэта добры шанец наладзіць супрацоўніцтва з Францыяй. Трэба рабіць крокі. І пешы крок вельмі просты – вызваліць палітвязняў.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: