Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларусь разлічвае атрымаць ад Расеі кампенсацыю 10:25, 07/05/2007
Беларускія ратавальнікі разлічваюць атрымаць ад прадпрыемства "Захад-Транснафтапрадукт" пакрыццё сваіх выдаткаў на ліквідацыю чарговай аварыі на нефтапрадуктаправодзе, заявілі "Інтэрфаксу" ў прэс-службе МНС Беларусі.
"Памер нашых выдаткаў будзе вызначаны пазней і "Захад-Транснафтапрадукт" будзе выстаўлены рахунак", – адзначылі суразмоўцы агенцтва.
Яны ўдакладнілі, што за працы, якія былі выкананыя падчас ліквідацыі наступстваў аналагічным чынам у сакавіку гэтага года, "Захад-Транснафтапрадукт" выплаціў МНС Br133 млн.
Ратавальнікі нагадалі, што ў мінулую суботу каля вёскі Бабаева Бешанковіцкага раёна адбыўся прарыў трубы на нафтапрадуктаправодзе Унеча–Вентспілс.
Па папярэдніх ацэнках, з трубаправода выцекла каля пяці тон дызельнага паліва.
Па папярэдняй версіі, прычынай аварыі стала расслаенне зварачных швоў на трубаправодзе.
Паводле інфармацыі МНС, для таго, каб дызельнае паліва не патрапіла ў раку Свячанка ратавальнікі пабудавалі 16 дамб на меліярацыйных каналах у радыусе 600 метраў ад месца аварыі.
Воды каналаў абсыпаюцца сарбентамі, пасля чаго вырабляецца збор сумесі сарбентаў дызельнага паліва і вады. Ужо сабраныя 350 кубаметраў такой сумесі, – паведамілі ратавальнікі.
Па іх словах, пашкоджаны ўчастак нефтапрадуктаправода не функцыянуе. Прапампоўка паліва арганізаваная па рэзервовай лініі.
23 сакавіка на ўчастку нафтапрадуктаправода Унеча–Вентспілс кампаніі "Захад-Транснафтапрадукт" ("дачка" расейскай АК "Транснафтапрадукт") адбылася разгерметызацыя трубы, у выніку чаго ў Заходнюю Дзвіну ў Бешанковіцкім раёне ў Віцебскай вобласці Беларусі выцекла каля 125 кубічных метраў дызельнага паліва.