Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Невядомыя напалі на сядзібу БНФ «Адраджэньне» ў Магілёве 11:57, 07/05/2007
Учора апоўдні невядомыя напалі на офіс магілёўскай рэгіянальнай арганізацыі руху БНФ “Адраджэньне”. Кінуты камень выбіў дзьве аконныя шыбкі і ледзь не патрапіў у галаву сябру арганізацыі Аляксандру Анісіму, паведамляе «Радыё Свабода».
Выкліканыя спадаром Анісімам міліцыянты ўзялі тлумачэньні ў яго асабіста і ў трох маладых людзей, якія ў знаходзіліся падчас здарэньня ў офісе, і зьехалі. Міліцыянты не патлумачылі, што будуць рабіць далей.