Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Эстонія адкажа Расеі блакаваннем газаправода Nord Stream
11:22, 07/05/2007

Эстонія, здаецца, знайшла адэкватны адказ на неафіцыйныя санкцыі з боку Расеі. Пасля таго, як ААТ РЖД прыпыніла адгрузку расейскай нафты ,Эстонія заняла непрымальную пазіцыю па пытанні будаўніцтва Паўночна-Еўрапейскага газаправода (СЕГ, альбо Nord Stream), паведамляе NEWSru.com.

У суботу стала вядома, што прэм`ер-міністр Эстоніі Андрус Ансіп адмовіўся прыняць экс-канцлера Нямеччыны Герхарда Шродара. Асноўнай прычынай адмовы паслужыла крытыка былога нямецкага канцлера ў адрас эстонскага ўрада, выкліканая рашэннем аб пераносе помніка Ваяру-вызваліцелю і брацкай магілы ў Таліне. Найбольш цікавыя цытаты з газет на гэтую тэму прыводзіць сайт Заголовки.ru.

Візіт экс-канцлера Нямеччыны да прэм`ер-міністра Андруса Ансіпа планаваўся на 8 траўня. На гэтай сустрэчы старшыня савета акцыянераў кампаніі Nord Stream Герхард Шродар павінен быў абмеркаваць пытанні, звязаныя з будаўніцтвам газаправода, які пройдзе па дне Балтыкі, адзначае Газета GZT.ru.

Меркавалася, што, у прыватнасці, гаворка будзе ісці пра магчымасць пераносу маршруту Nord Stream з фінскіх эканамічных марскіх вод у эстонскія, дзе дно больш роўнае і глыбокае. Нядаўна Эстонія адмовіла Расеі ў правядзенні даследчых прац у сваіх водах, спаслаўшыся на нявернае афармленне хадайніцтва. На пераафармленне дакументаў, а таксама на іх паўторны разгляд запатрабуецца каля чатырох месяцаў. Гэта значыць увесь летні час, які найбольш прыдатны для даследчых прац.

Герхард Шродар, як адзін з кіраўнікоў праекту, збіраўся асабіста пралабіяваць паскарэнне гэтага працэсу. Аднак нядаўнія выказванні былога канцлера Нямеччыны, які заявіў, што перанос Бронзавага салдата можна расцэньваць як абразу для расейцаў, што ваявалі супраць фашызму, прымусілі эстонцаў перагледзець працоўны графік кіраўніка свайго ўрада. Па словах Урмаса Паэта, каментары Шродара ў Таліне палічылі неаб`ектыўнымі.

Акрамя таго, эстонскія ўлады зноў заклапаціліся экалогіяй Балтыйскага мора. Асноўнай пагрозай прыбалтыйскаму навакольнаму асяроддзю ў Эстоніі лічаць усё той самы Nord Stream. Гэтымі днямі міністр эканомікі і камунікацый Эстоніі Юхан Партс сустрэўся з прадстаўнікамі кампаніі Nord Stream (аператар аднайменнага праекту).

Па словах аднаго з супрацоўнікаў прэс-службы Міністэрства, падчас сустрэчы Юхан Партс прадэманстраваў зацікаўленасць у атрыманні ацэнкі ўздзеяння будаўніцтва газаправода на навакольнае асяроддзе, а таксама вынікаў аналізаў усіх магчымых рызык.

"Міністр таксама выказаў шкадаванне, што ўпершыню сустракаецца з адмыслоўцамі праекту, і адзначыў, што апроч іншага неабходна ацаніць альтэрнатыўныя варыянты пракладкі, у тым ліку і наземны", – распавялі журналістам у прэс-службе Міністэрства. На меркаванне Юхана Партса, "прааналізаваць гэты праект павінны прадстаўнікі ўсіх краін ЕЗ".

Упартасць Эстоніі ў пытанні будаўніцтва СЕГ ужо каштавала бюджэту краіны больш за 400 млн даляраў (каля 3% ВУП краіны). З 2005 года кошт газу для Эстоніі павялічыўся амаль у тры разы: з 90 да 260 даляраў за тысячу кубаметраў.

Роўна столькі ж плаціць Нямеччына, ад якой да Расеі ўдвая далей. Аднак калі Эстонія не пойдзе насустрач “Газпрому” і яго партнёрам па СЕГ, страты давядзецца несці ўжо ім.


камэнтароў: 17

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: