Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Асуджаная беларуская прадпрымальніца абвясціла галадоўку
12:40, 07/05/2007

Асуджаная беларуская прадпрымальніца Святлана Дваранінава абвясціла сёння, 7 траўня, галадоўку ў сувязі з парушэннямі правоў на абарону і фальсіфікацыяй крымінальнай справы. Пра гэта карэспандэнту ІА REGNUM паведаміла дачка асуджанай Яўгенія Дваранінава. Па яе словах, у парушэнне КПК Беларусі ёй неабгрунтавана адмаўляюць у допуску ў якасці абаронцы ў гэтым крымінальным працэсе.

"Апошнім разам я бачыла маці ў канцы мінулага года, – сказала яна. – Асудзілі яе ўлетку, далі восем гадоў калоніі за няўчасны зварот вытворчых даўгоў. Такім чынам, ёй інкрымінавалі махлярства і крадзеж, шляхам злоўжывання службовым становішчам. Хоць ніводнага эпізоду прысваення грошаў ёю асабіста ў справе няма. Усё пазычанае ішло на вытворчасць. Цяпер ёй дадаткова абавязваюць пару аналагічных эпізодаў і прывезлі ў г. Віцебск з калоніі і зноў судзяць па гэтых самых артыкулах, але па іншых выпадках". Яўгенія Дваранінава ўпэўненая, што яе маці асудзілі за тое, што яна адказала адмовай на вымагальніцтва з боку праваахоўных органаў Беларусі.

Сама Святлана Дваранінава адзначае, што, калі зыходзіць з пазіцыі следчага і суду, то сёння ўсялякага бізнэсмэна, які пазычае сродкі для вядзення бізнэсу ў Беларусі можна пасадзіць за краты. "Следства па справе вялося аднабакова, шмат дакументаў з канфіскаваных следствам зніклі, за аснову абвінавачвання ўзятыя асобныя дакументы, якія не паказваюць цэласнасць маёй гаспадарчай дзейнасці, а толькі паказваюць мяне ў негатыўным святле, – сказала яна. – Дакументы, дзе мною добрасумленна выконваліся ўсе абавязальніцтвы, увогуле не прадстаўленыя, а такіх дакументаў было канфіскавана следчым вельмі шмат. У мяне склалася ўражанне, што на маім прыкладзе паказалі іншым прадпрымальнікам, як небяспечна не ўмець "дамаўляцца" з следчым".

Адзначым, што цяпер крымінальная справа ў дачыненні Святланы Дваранінавай разглядаецца ў Вярхоўным судзе Беларусі. Плануецца, што рашэнне суду будзе вядомае да сярэдзіны траўня 2007 года. У сваім патрабаванні асуджаная прадпрымальніца патрабуе дапусціць дачку ў якасці абаронцы па дадзенай крымінальнай справе, правесці незалежную экспертызу здзейсненых ёю здзелак, а таксама перадаць справу ў іншы суд г. Менска.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: