Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Беларускія ліквідатары просяць дапамогі ў Расеі і Украіне 10:11, 07/05/2007
Ініцыятары стварэння грамадскай арганізацыі ліквідатараў аварыі на ЧАЭС накіроўваюцца ў Расею і Украіну за падтрымкай. Па словах кіраўніка аргкамітэта грамадскага аб’яднання "Ліквідатар" Аляксандра Ваўчаніна, падставай для пошуку падтрымкі стаў намер улад Беларусі адмяніць льготы для ліквідатараў.
Аляксандр Ваўчанін мае намер наведаць Маскву, дзе шмат гадоў існуе міжнародная арганізацыя ахвяр аварыі на ЧАЭС, статут якой дазваляе рэгістраваць нацыянальныя аддзяленні. На думку кіраўніка аргкамітэта беларускай арганізацыі, рэгістрацыя ў Маскве здолее дапамагчы з рэгістрацыяй у Менску.
"Мы хочам, каб Беларусь стала паўнавартасным сябрам міжнароднай арганізацыі "Саюз Чарнобыля". Па-першае, здолеем афіцыйна звяртацца ў міжнародныя структуры. Па-другое, у міжнароднай арганізацыі будзем ставіць свае пытанні. Без міжнароднага супрацоўніцтва мы нічога не здолеем зрабіць у Беларусі", – перадае словы Аляксандр Ваўчаніна «Тэлеграф» са спасылкай на беларускую службу «Радыё Свабода».
У Кіеве беларускія ліквідатары маюць намер пераняць досвед дзейнасці такіх арганізацый.
Раней паведамлялася, што ў «палаце прадстаўнікоў» «нацыянальнага сходу» Беларусі адмовіліся прыняць зварот ліквідатараў аварыі на Чарнобыльскай АЭС у сувязі з адменай льгот, што цяпер рыхтуецца.
"У гэтым звароце ўдзельнікі ліквідацыі просяць, каб не былі агулам скасаваныя ўсе нормы закона аб сацыяльнай абароне ліквідатараў. Мяне далей хола не пусцілі. Глядзяць, каб хтосьці зверху дазволіў. Я хачу сказаць, што мы не палітычная арганізацыя, але калі нас будуць не пускаць далей хола, то мы будзем уважліва і пільна глядзець, як працуюць дзяржаўныя службоўцы", – заявіў старшыня аргкамітэта грамадскага аб`яднання "Ліквідатар".
У «парламенце» разглядаецца законапраект, які адмяняе ўсе льготы для ліквідатараў аварыі на ЧАЭС. Законапраектам прадугледжваецца адмена штогадовага бясплатнага санаторна-курортнага лячэння па накіраванні медкамісіі, пенсійнага забеспячэння пры дасягненні 55-гадовага ўзросту, штогадовага дадатковага двухтыднёвага водпуску, які аплачвацца, бясплатных лекаў.