Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Паўла Красоўскага выклікалі на допыт 10:17, 07/05/2007
Сьледчы Жодзінскай гарадзкой пракуратуры Васько выклікаў сёньня на допыт актывіста арганізацыі “Малады фронт” Паўла Красоўскага.
Як паведаміла “Радыё Свабода”, позву ў пракуратуры Павал Красоўскі атрымаў сёньня а 6-й раніцы. Ягоя паплечнікі не выключаюць, што Красоўскі можа быць падазраваным ў крымінальнай справе, якую распачаў КДБ супраць “Маладога фронту” за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі.
На мінулым тыдні сьледчыя КДБ ў Менску і розных гарадах Менскай вобласьці дапыталі каля двух дзесяткаў актывістаў “Маладога фронту”. Сьледчыя цікавіліся структурай абласной арганізацыі, а таксама дзейнасьцю Паўла Красоўскага, Насты Азаркі, Дзяніса Карнова і Івана Шылы.