Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Міхаіл Марыніч: «Беларусі вельмі неабходныя рэформы» 14:16, 07/05/2007
Вядомыя беларускія грамадскія дзеячы звярнуліся да грамадскасці і ўрадаў суседніх краін з просьбай аб садзейнічанні эканамічным рэформам у Беларусі і падрыхтоўцы кіроўных кадраў, паведаміў БелаПАН доктар эканамічных навук Міхаіл Марыніч. Разам з ім зварот падпісалі акадэмік НАНБ і РАН Радзім Гарэцкі, экс-амбасадар Беларусі ў ААН паэт Генадзь Бураўкін і дацэнт кафедры палітычнай тэорыі МГИМО кандыдат палітычных навук Кірыл Коктыш.
«Нароўні з стратэгіяй эканамічнай трансфармацыі Беларусі патрэбны і кадравы патэнцыял кіраўнікоў, чые веды і досвед былі б адэкватныя новай рынкавай рэальнасці. Пры гэтым будзем шчырыя: ні канцэпцыя эканамічнай трансфармацыі, ні школа падрыхтоўкі кадраў з`явіцца ў самой Беларусі ў цяперашніх умовах наўрад ці здольныя», – гаворыцца ў звароце.
Як адзначыў М.Марыніч, краіны-суседзі – Літва, Латвія, Украіна, Польшча і Расея – даўно прайшлі шлях рэформ эканомікі, назапасілі пэўны досвед і здольныя падзяліцца з Беларуссю сваімі ведамі.
М.Марыніч мяркуе, што неўзабаве дадзены зварот будзе размешчаны на шматлікіх сайтах у Інтэрнэце. У планах – правядзенне апытання ў суседніх краінах для выяўлення пэўнай рэакцыі на праблему эканамічных рэформ у Беларусі, «хоць калі б яшчэ не было пэўнай рэакцыі, то такога звароту і не з`явілася б», адзначыў М.Марыніч. Магчыма, будзе праведзеная канферэнцыя з удзелам зацікаўленых асоб.
«Сёння вельмі неабходная рэформа, каб не выпусціць час і заняцца трансфармацыяй эканомікі, – падкрэсліў М.Марыніч. – Калі гэты застой будзе працягвацца, мы можам апынуцца ў шокавым стане, чаго дапусціць нельга. Трэба знаходзіць кампрамісы і дапамагчы Беларусі выбрацца».
Як лічыць М.Марыніч, «камандна-адміністрацыйную сістэму кіравання эканомікай трэба касаваць і пераходзіць да ліберальнай рынкавай эканомікі». «Бо ніхто з беларускіх суседзяў не зацікаўлены ў тым, каб яна ператварылася ў чорную дзіру, у задворкі Еўропы» – гэта асноўны аргумент аўтараў звароту. На іх думку, такая дапамога сёння «была б неацэнная, бо дазволіла бы своечасова выключыць найбольш драматычныя пагрозы беларускаму развіццю».
Аўтары звароту спадзяюцца, што іх заклік пачуюць «грамадскасць і ўрадавыя кругі суседніх краін, еўрапейскія структуры» і ад паспяховага рашэння задачы па стварэнні ў Беларусі «падмурка заўтрашняга дня» выйграюць усе.