Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Пацярпеламу ад дзедаўшчыны салдату дадуць медаль
13:08, 07/05/2007

У брэсцскай 38-й дэсантнай брыгадзе саслужыўца пабіў жаўнера. У выніку Яўгену Бекарэвічу была зроблена аперацыя і выдалена селязёнка.

Бацька пацярпелага, Юры Віктаравіч, паведаміў “Еўрарадыё”, што яго сына пабілі далёка не першы раз, але сам ён не хацеў пра гэта камусьці расказваць.

Яўген праслужыў у войску больш за паўгоду. За гэты час бацька зразумеў, што ягоны сын пастаянна знаходзіцца пад фізічным уціскам з боку старэйшых саслужыўцаў. Нават пасля гэтага здарэння Яўген спачатку сказаў бацьку, што сам зваліўся з машыны.

“Дзедаўшчына існуе паўсюль. Проста дзесьці яна ёсьць, дзесьці няма. У частцы майго сына яна ёсць дакладна. Сказаць, што яму там было салодка, – не скажаш. Ліставацца ён не вельмі любіў. Калі нам удавалася паразмаўляць, то ўсё адразу было бачна”, -- гаворыць Юры Віктаравіч.

На гэты момант Яўген пераведзены з лякарні хуткай дапамогі ў медыцынскую роту сваёй часці.

Юры Віктаравіч распавёў, што спачатку кіраўніцтва ваеннай часці спрабавала схаваць справу. Але ж пасля нанясення такіх сур’ёзных пабояў Яўгену Бекарэвічу ваенныя ўжо не здолелі “замяць” выпадак у 38-й брыгадзе. Самі бацькі пацярпелага вырашылі таксама не даваць справе далейшага ходу:

“Мы вырашылі з жонкай, што лепш нам гэту справу скончыць. Агалосак справе мы далі. Сын вяртаецца ў сваю частку, нібыта ў медроту. Проста мы самі вельмі на нервах, і ў нас ужо ўсё калоціцца…”, -- кажа мужчына.

Па словах прэсавага сакратара Міністэрства абароны Вячаслава Раменчыка, злачынства было выяўлена кіраўніцтвам вайсковай часці. Цікава тут іншае. Справа ў тым, што пасля суда магчыма што злачынца вернецца ў шэрагі беларускага войска, прычым у тую ж ваенную часць:

“Калі будзе прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі з адбыццём у дысцыплінарнай часці, то па законе пасля адбыцця свайго тэрміну, ён павінен будзе даслужыць у войску”, -- сказаў прэс-сакратар.

Вячаслаў Раменчык таксама паведаміў, што справа радавога Бекарэвіча перададзена ў ваенную пракуратуру.

Дарэчы, па словах бацькі, кіраўніцтва часці збіраецца ўручыць ганаровы медаль Яўгену. Але ж застаецца незразумелым за што: ці то за пашкоджанні ад саслужыўца, ці то за сваё маўчанне на судзе…


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: