Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Малады Фронт» гатовы да рэгістрацыі
10:06, 07/05/2007

У панядзелак у 15 гадзін у сядзібе Партыі БНФ у Менску адбудзецца ўстаноўчы сход арганізацыі “Малады Фронт”. Заўтра будзе афіцыйна абвешчаная дата судовага паседжаньня па справе сяброў “Маладога Фронту” Насты Палажанкі, Барыса Гарэцкага, Зьмітра Хведарука, Аляксея Янушэўскага й Алега Корбана, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў незарэгістраванай арганізацыі.

На пытаньні “Польскага радыё” адказвае прэс-сакратар “Маладога Фронта” Барыс Гарэцкі:

-- Як справы з рэгістрацыяй “Маладога Фронту”?

-- У панядзелак у 15 гадзін у сядзібе БНФ на Варвашэні, 8 адбудзецца ўстаноўчы сход. Мы ўжо запрасілі прадстаўнікоў Міністэрства юстыцыі. Адразу пасьля ўстаноўчага сходу панясём дакумэнты на рэгістрацыю. На ўстаноўчым сходзе будуць прысутнічаць амбасадары замежных краінаў, журналісты.

-- Ці ўдзельнічалі ў складаньні дакумэнтаў, патрэбных для рэгістрацыі, юрысты?

-- Дакумэнты рэдагаваліся юрыстамі праваабарочага цэнтру “Вясна”, БХК, а таксама юрыстамі беларускага прадстаўніцтва АБСЭ. Паводле іх меркаваньня, арганізацыя павінна быць зарэгістраваная.

-- Калі арганізацыя “Малады Фронт” будзе зарэгістраваная, дык крымінальная справа супраць сяброў павінна быць аўтаматычна спыненая?

-- У Крымінальным кодэксе ў артыкуле 193-м ёсьць фармулёўка пра тое, што пазбаўляюцца адказнасьці па гэтым артыкуле актывісты арганізацыі, якія дзейнічалі з мэтаю зарэгістраваць арганізацыю. Менавіта гэта мы й робім. Мы ня мусім падпадаць пад гэты артыкул.

-- Якія апошнія навіны наконт допытаў?

-- У сераду былі дапытаныя 7 актывістаў салігорскай арганізацыі. 4 траўня была дапытаная ўся адміністрацыя сярэдняй школы, у якой вучыцца наш актывіст Іван Шыла. Камітэт Дзяржбясьпекі задаваў тыя самыя пытаньні па ўдзеле Івана ў “Маладым Фронце”. Бачна, што ўзбуджаецца чарговая крымінальная справа. На допытах людзям так і кажуць: мы зьбіраем матэрыял на чарговую справу.



напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: