Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
У Нігерыі выкрадзеная грамадзянка Беларусі 09:54, 07/05/2007
Амбасада Расеі зоймецца вызваленнем грамадзянкі Беларусі Ірыны Экпа-Ума, выкрадзенай напярэдадні на нафтапромысле ў Нігерыі. Выкрадзеная з`яўляецца супрацоўніцай брытанскай кампаніі, якая пастаўляе харчаванне. Паводле дадзеных амбасады Расеі ў Нігерыі, выкрадзенай жанчыне 47 гадоў, яна замужам за нігерыйцам і мае чатырох дзяцей.
Пакуль выкрадальнікі не высунулі ніякіх патрабаванняў. Цяпер праваахоўныя органы Нігерыі працягваюць высвятляць усе акалічнасці здарэння.
Расейская амбасада ў гэтай афрыканскай краіне паведамляе, што "хутчэй за ўсё, беларускі бок дэлегуе правы на вызваленне выкрадзенай жанчыны амбасадзе Расеі, бо тут амбасады Беларусі няма", паведамляе Газета.ру.
Цяпер знешнепалітычнае ведамства Беларусі цесна кантактуе з амбасадай Расеі ў Лагасе з мэтай высвятлення лёсу зніклай жанчыны.