Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Следам за «Лініяй Сталіна» ў Менску паставілі памятнік Жукаву 12:47, 07/05/2007
Бюст маршала Савецкага Саюза Георгія Жукава адкрыты ў Менску ў панядзелак. Як паведамляе карэспандэнта “Інтэрфакса”, бюст, які пастаўлены ў раёне вуліцы Чыгуначнай, зроблены з граніту. Ён мае вышыню прыкладна 1 метр і пастаўлены на пастамент вышынёй каля 4-х метраў.
Міністр абароны Беларусі генерал-палкоўнік Леанід Мальцаў, які прысутнічаў на адкрыцці, заявіў, што ваенная кар`ера маршала непасрэдна звязаная з Беларуссю. "Г.Жукаў у Беларусі камандаваў корпусам, быў намеснікам камандуючага Беларускай адмысловай вайсковай акругі", – сказаў міністр. "Тут праходзіла яго станаўленне як военачальніка", – дадаў Л.Мальцаў.
Ён адзначыў, што бюст Г.Жукава ўсталяваны ў Менску цалкам заслужана. "Менавіта Г.Жукаў падпісаў акт аб капітуляцыі фашысцкай Нямеччыны ў 1945 годзе", – нагадаў беларускі міністр.
"Мы ведаем, што робяцца і будуць рабіцца спробы перапісаць гісторыю, але заяўляем, што ў Беларусі гэта зрабіць не атрымаецца", – сказаў Л.Мальцаў.
"Беларускі народ зрабіў свой выбар у 1994 годзе. З абраннем прэзідэнтам Беларусі Аляксандра Лукашэнкі народу былі вернутыя сімвалы вялікай перамогі", – сказаў беларускі міністр.