Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Беларускія апазіцыянеры ўзнагароджаныя Кансерватыўнай партыяй Нарвегіі
09:56, 07/05/2007

Партыя БНФ і Аб’яднаная грамадзянская партыя ўзнагароджаныя прэміяй імя С’юра Ліндэбрэкке за дзейнасць у галіне дэмакратыі і правоў чалавека. Цырымонія ўзнагароджвання адбылася ўвечары 5 траўня ў Осла, у рамках з’езда Кансерватыўнай партыі Нарвегіі “Хёйрэ”.

Ад імя Партыі БНФ і АГП узнагароду атрымаў намеснік старшыні Партыі БНФ Аляксей Янукевіч. Падчас урачыстай цырымоніі ён сказаў: "Атрыманне ўзнагароды – вялікі гонар для нас. Безумоўна, гэтая ўзнагарода належыць не партыям як структурам, а нашым актывістам, якія ў сваіх рэгіёнах кожны дзень у насамрэч складаных умовах змагаюцца за свае каштоўнасці і перакананні, за свабоду. Мы вельмі ўдзячныя за тую ўвагу, якую "Хейрэ" надае сітуацыі ў Беларусі".

У інтэрв`ю БелаПАН А.Янукевіч паведаміў, што прэмія была заснаваная сёлета Кансерватыўнай партыяй Нарвегіі і носіць імя былога лідэра "Хейрэ", спікера парламента Сьюра Ліндэбрэкке, вядомага змагара за правы чалавека. "Гэтая падзея прыцягнула ў Нарвегіі вялікую ўвагу. Сёння інфармацыю пра прэмію і яе лаўрэатах апублікавалі ўсе найбуйнейшыя газеты, я даў шмат інтэрв`ю", – распавёў А.Янукевіч.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: