Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Нікаля Сарказі перамог на выбарах прэзідэнта Францыі
09:59, 07/05/2007

На прэзідэнцкіх выбарах у Францыі перамогу атрымаў кандыдат ад кіроўнай партыі Саюз за народны рух (СНР) Нікаля Сарказі. Як паведамілі у ноч з нядзелі на панядзелак у Міністэрстве ўнутраных спраў Францыі, адказным за правядзенне выбараў і падлік вынікаў, на другім туры выбараў, які адбыўся ў нядзелю, Сарказі атрымаў 53,06% галасоў. За прадстаўніцу апазіцыйнай сацыялістычнай партыі Сегален Руаяль прагаласавалі 46,94% выбаршчыкаў.

Гэтыя дадзеныя заснаваныя на канчатковым падліку бюлетэняў на ўсіх выбарчых участках, уключаючы метраполію, заморскія дэпартаменты і тэрыторыі. Вынікі галасавання французаў за мяжой, паведамляе РІА "Новости".

У першым туры, які адбыўся 22 красавіка, Сарказі атрымаў 31,18% галасоў, а Руаяль фінішавала другой з вынікам 25,87%. Для перамогі ў другім туры аднаму з прэтэндэнтаў неабходна было набраць больш як 50% галасоў.

Сарказі, які перамог на выбарах, заклікаў суграмадзян да яднання. "Я заклікаю ўсіх французаў аб`яднацца вакол мяне", – заявіў Сарказі, выступаючы ў канцэртнай зале Гаво.

Ён таксама падзякаваў мільёны французаў, якія "засведчылі яму свой давер" і зрабілі "вялікі гонар, палічыўшы яго годным прэзідэнцкага крэсла".

Сарказі выказаў павагу сваёй суперніцы Сегален Руаяль. "Я хачу ёй сказаць, што я паважаю яе і яе ідэі. Паважаць мадам Руаяль – гэта паважаць мільёны французаў", – сказаў ён.

Акрамя таго, Сарказі абяцаў падаць французам “працу, законнасць, годнасць”.

Руаяль прызнала сваю паразу. "Я бяру на сябе адказнасць, якую ўскладала на сябе. Я застануся з вамі", – сказала Руаяль, выступаючы ў сваім перадвыбарным штабе ў Парыжы.

Яна абяцала працягнуць барацьбу за прэзідэнцкае крэсла на будучых выбарах прэзідэнта Францыі.

Прыхільнікі Сарказі адзначылі перамогу свайго кандыдата народнымі гуляннямі ў Парыжы, якія зацягнуліся за поўнач.

Каля 30 тысяч чалавек сабраліся на парыжскай плошчы Згоды, каб адсвяткаваць яго перамогу. З эстрады да іх звярталіся вядомыя палітычныя і грамадскія дзеячы, прадстаўнікі шоу-бізнэсу, якія падтрымалі Сарказі падчас перадвыбарнай кампаніі.

Захопленым гудам прывітаў натоўп прыбыццё самога віноўніка ўрачыстасці. Заняўшы месца ля мікрафона, абраны прэзідэнт паабяцаў, што "не здрадзіць і не расчаруе" французаў, а таксама "не будзе ім ілгаць".

Акрамя таго, Сарказі паведаміў, што плануе ўступіць на пасаду кіраўніка дзяржавы 16 траўня, калі ў другой палове дня адбудзецца цырымонія паўнамоцтваў ад дзейнага прэзідэнта да абранага.

Пасля кароткага выступу Сарказі, кожная фраза якога суправаджалася крыкамі захаплення і бурнымі апладысментамі, услаўленая зорка французскай эстрады Мірэй Мацье споўніла "Марсельезу", якую падхапілі з эстрады іншыя вядомыя выканаўцы.

Услед за гэтым абраны прэзідэнт, паводле сведчанняў відавочцаў, у суправаджэнні жонкі Сесіліі і іншых сваякоў адправіўся ў вядомую рэстарацыю "Фукетс" на Елісейскіх палях, каб адсвяткаваць там сваё абранне.


камэнтароў: 16

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: