Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



«Белтрансгаз» хутка прададуць
10:30, 07/05/2007

Новы статут ААТ “Белтрансгаз” дазволіць эфектыўна кіраваць прадпрыемствам з удзелам ААТ “Газпром”. Пра гэта БелаПАН заявілі ў прэс-цэнтры “Белтрансгаза”. Статут быў прыняты 4 траўня на пазачарговым сходзе акцыянераў ААТ “Белтрансгаз”.

Як адзначылі ў прэс-службе “Белтрансгаза”, “занясенні змен былі неабходныя для функцыянавання новай кампаніі з удзелам ААТ “Газпром” і ўзгодненыя з усімі дэпартаментамі расейскай кампаніі”.

Нагадаем, 25 красавіка савет дырэктараў ААТ “Газпром” узгадніў набыццё 50% акцый ААТ “Белтрансгаз”. “Газпром” будзе ўдзельнічаць у статутным капітале “Белтрансгаза” шляхам набыцця 50-алсоткавага пакета акцый за 2,5 млрд. даляраў ЗША. Дамова куплі-продажу акцый ААТ “Белтрансгаз” павінен быць складзеная да 1 чэрвеня гэтага года. Аплата акцый будзе здзяйсняцца ў чатыры этапы цягам 2007–2010 гадоў. Штогод “Газпром” павінен набываць 12,5% акцый “Белтрансгаза”.

У ААТ “Белтрансгаз” БелаПАН не сталі каментаваць інфармацыю пра нібыта запазычанасці перад “Газпромам” у 365 млн. даляраў, якая з`явілася ў СМІ. Як растлумачылі ў прэс-цэнтры, “генеральны дырэктар бачыў гэтую інфармацыю, але ніякіх каментараў не даў”.

Напярэдадні ПРАЙМ-ТАСС са спасылкай на крыніцу ў Міністэрстве энергетыкі паведаміў, што запазычанасць беларускай кампаніі перад ААТ “Газпром” за прыродны газ па стане на 1 красавіка складала 365 млн. даляраў. У паведамленні адзначалася, што з гэтай сумы запазычанасць за газ, пастаўлены расейскім канцэрнам у студзені–сакавіку, складае 337 млн. даляраў, 28 млн. – пеня па даўгах за газ, пастаўлены да 1 студзеня 2003 года.

Нагадаем, па ўзгадненні з “Газпромам” Беларусь у першым паўгоддзі аплачвае 55% расейскага газу. Акрамя таго, абяцаны Беларусі Расеяй стабілізацыйны крэдыт у 1,5 млрд. даляраў можа быць таксама часткова накіраваны на разлікі за газ.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: