Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



Расейская кампанія можа перакрыць трубу ў Беларусі
11:29, 07/05/2007

У Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці працягваюцца працы па ліквідацыі аварыі на расейскім магістральным нафтапрадуктаправодзе "Унеча – Вентспілс", якая адбылася раніцай 5 траўня. “Інтэрфакс” сёння паведаміў, што "Захад-Транснафтапрадукт" можа вывесці з эксплуатацыі дадатковае адгалінаванне трубаправода "Унеча–Вентспілс".

Нагадаем, што ў выніку прарыву нафтаправода выцекла блізу пяці тон нафтапрадуктаў, забруджанай апынулася тэрыторыя плошчай каля 50 квадратных метраў. Частка нафтапрадуктаў патрапіла ў меліярацыйны канал, які звязаны з ракой Свячанкай – прытокам рэкі Улы, якая ўпадае ў Заходнюю Дзвіну.

Гэта ўжо другая аварыя на нафтаправодзе "Унеча – Вентспілс": першая адбылася 23 сакавіка. Тады з трубы выцекла каля 120 тон дызпаліва, частка якога патрапіла ў Заходнюю Дзвіну і дабралася да Латвіі. Выдаткі МНС Беларусі на ліквідацыю той аварыі склалі 136 млн. рублёў, а сума агульнай шкоды не названая дагэтуль.

Як паведаміў БелаПАН прэс-сакратар МНС Беларусі Віталь Навіцкі, пакуль складана прагназаваць тэрміны завяршэння прац па ліквідацыі наступстваў учорашняй аварыі. Ён толькі нагадаў, што мінулым разам працы вяліся каля месяца.

Цяпер у пазбяганне трапляння нафтапрадуктаў у Заходнюю Дзвіну перакрытыя (засыпаныя пяском) усе меліярацыйныя каналы, размешчаныя ў радыусе 600 метраў ад месца аварыі. Шкоду маецца ацаніць Міністэрству прыроды і аховы навакольнага асяроддзя.

Па папярэдніх дадзеных, прычынай цяперашняга прарыву нафтаправода, як і ў мінулы раз, стала яго зношанасць. Глыбіня залягання нафтаправода – 1,2 метра, дыяметр – 377 міліметраў, працоўны ціск у трубе – 40 атмасфер. Уладальнік нафтаправода – расейскае прадпрыемства “Захад-Транснафтапрадукт”.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: