Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
78 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



У Менгарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне Кангрэсу дэмсілаў
16:14, 07/05/2007

У Менскі гарвыканкам пададзеная заяўка на правядзенне 26–27 траўня Кангрэса дэмакратычных сілаў (КДС). Пра гэта 7 траўня на прэс-канферэнцыі ў Менску паведаміў кіраўнік аргкамітэта па падрыхтоўцы КДС Аляксандр Бухвостаў.

Арганізатары таксама накіравалі лісты з просьбай выдзеліць памяшканне для правядзення КДС у тры арганізацыі, якія валодаюць неабходнымі для гэтага ўмовамі, – Палац рэспублікі, канцэртная зала "Менск" і Палац культуры Менскага аўтазавода. Апроч гэтага, накіраваны ліст у Адміністрацыю прэзідэнта з просьбай дазволіць правядзенне КДС, бо, па словах А.Бухвостава, "такія мерапрыемствы не праводзяцца без рашэння вышэйшага кіраўніцтва краіны". Адказ арганізатары кангрэса просяць даць да 16 траўня, каб да даты правядзення КДС паспець вырашыць разнастайныя праблемы.

Да сёння рэгіянальныя канферэнцыі па падрыхтоўцы КДС прайшлі ў трох абласцях – Менскай, Гомельскай і Гарадзенскай. Усё сходы, па словах А.Бухвостава, мелі неабходны кворум, для ўдзелу ў КДС на іх дадаткова абраныя 21 дэлегат (усяго, як чакаецца, у працы кангрэса возьме ўдзел каля тысячы дэлегатаў). Большасць удзельнікаў рэгіянальных сходаў, якія адбыліся, – 117 чалавек – прагаласавалі за абранне некалькіх сустаршыняў Палітрады аб`яднаных дэмакратычных сілаў. За абранне адзінага лідэра Палітрады выступілі 112 чалавек. Па пытанні, якім чынам будзе абірацца кіраўніцтва Палітрады – на КДС або сябрамі Палітрады, галасы размеркаваліся наступным чынам: 118 і 114 адпаведна.

Асноўныя дакументы, якія выносяцца на КДС, – "Пазітыўная альтэрнатыва для грамадства", "Малая Канстытуцыя" і "Эканамічная платформа аб`яднаных дэмакратычных сілаў" – ухваленыя большасцю ўдзельнікаў рэгіянальных канферэнцый.

10 траўня канферэнцыя па падрыхтоўцы КДС адбудзецца ў Менску, 12 траўня – у Берасцейскай вобласці, 13 траўня – у Магілёўскай і Віцебскай абласцях.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: