|
|
||||||||||||||||||||
![]()
УСЕ ПРАЕКТЫ
|
БТ аплочвае нумар Кіркорава за 740 еўра ў суткі 10:48, 08/05/2007 Паведамілі пра яго сведкі падзеі — журналісты газеты “Твой день”. Азаронак не захацеў дзяліцца “прымацаваным” да яго аўтамабілем, каб завезці аднаго з артыстаў у больніцу. На гэта Кіркораў вельмі раззлаваўся, пачаў крычаць і нават даў поўху Азаронку. Каб пацвердзіць ці абвергнуць гэтыя чуткі, “Еўрарадыё” звярнулася да Аляксандра Ціхановіча, які зараз знаходзіцца ў Хельсінкі, і бачыў сварку на свае вочы. “Адзін з артыстаў балета, які суправаджае выступ Калдуна, нешта не тое з’еў, і яму стала дрэнна, яго трэба было везці ў паліклініку. А ў гэты жа час патэлефанавалі і сказалі, што трэба сустракаць наш груз, які прыйшоў у аэрапорт, і для гэтага таксама была патрэбна машына. Ну, і пагаўкаліся яны крыху… Разыходжанні у меркаваннях бываюць на роўным месцы. Разумееце, узялі звычайны працоўны момант і раздзьмулі Бог ведае што, мяне гэта здзіўляе… Я побач стаяў, і гэта ўсё было на маіх вачах. Нікога не ўдарыў, пра што вы кажаце! Гэта размова праходзіла паміж трыма людзьмі. Больш гэтага ніхто не бачыў. Я не ведаю, хто наогул прыдумаў такую інфармацыю. Вельмі дзіўная інфармацыя выходзіць. Мы размаўляем, стаім утрох, праз 5 хвілін гэта выходзіць у Інтэрнэце. Хто гэта здае? Адкуль гэта?”, -- пытаецца спявак. А як усё ж такі вырашыўся канфлікт паміж Кіркоравым і Азаронкам? Аляксандр Ціхановіч паведаміў, што перамога засталася за Кіркоравым, артыста ўсё ж завезлі ў больніцу: “Завезлі, канечне, а як жа мы можам пакінуць хворага чалавека без машыны? У першую чаргу машына была выдзелена менавіта яму. Адвезлі яго, аказалі яму дапамогу. І зараз ён працуе на ўсіх рэпетыцыях”, -- паведаміў Ціхановіч. Аляксандр Ціхановіч заўсёды быў своеасаблівым громаадводам, які заспакойваў журналістаў. Гэта было вельмі заўважна падчас мінулых скандалаў, звязаных з удзелам беларусаў на “Еўрабачанні 2007”. Нават калі канфлікт быў відавочны, Ціхановіч заўсёды імкнуўся схаваць яго і казаў, што на самой справе ўсё добра. Дарэчы, Кіркораў у Хельсінкі непрыемна здзіўляе беларусіх чыноўнікаў, але робіць прыемна беларускім дэлегатам. Усё пачалося з таго, што спявак перасяліў усю дэлегацыю ў іншы, вельмі шыкоўны гатэль. Як паведаміў Дзмітрый Калдун “Комсомольской правде”, Аляксандр Ціхановіч выбраў гатэль. Але Кіркораў прапанаваў паглядзець яшчэ. У выніку яны аб’ехалі яшчэ 5-6 гатэляў і спынілі свой выбар на самым лепшым. Калдуну дастаўся вялікі сонечны трохпакаёвы нумар, а Кіркораву дык і ўвогуле — шасціпакаёвыя апартаменты. “Еўрарадыё” ўзялося падлічыць, у якую прыкладна суму выліваецца аднадзённае пражыванне беларускай дэлегацыі для Белтэлерадыёкампаніі, якая, дарэчы, афіцыйна ўзяла на сябе гэтыя выдаткі. Для гэтага карэспандэнт патэлефанаваў у гатэль Scandik Simokentta, у якім засяліліся прадстаўнікі Беларусі. На рэцэпшэне паведамілі, што сярэдні нумар каштуе 140 еўра, а нумары класа “люкс” — 750 еўра за суткі. Але на дні “Еўрабачання” ўсе 360 нумароў былі занятыя. Калі ўлічыць, што Кіркораў, Азаронак і Калдун жывуць менавіта ў нумарах “люкс”, ды яшчэ і дадаць астатніх дэлегатаў (іх, дарэчы, сёлета 22), якія пражываюць у звычайных нумарах, атрымліваецца, што толькі на жыллё за суткі Белтэлерадыёкампанія выдаткоўвае прыкладна пяць з паловай тысячаў еўра! А калі прыплюсаваць яшчэ кошт за ежу (напрыклад, вячэра каштуе 25 еўра на чалавека), сума атрымліваецца вельмі не маленькая… Застаецца спадзявацца, што гэтыя грошы не марнуюцца.
1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org. Экспарт навiнаў
|