Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - НовостиБеларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Па справе Дзяніса Дзянісава прызначаны новы сьледчы 10:53, 08/05/2007
У следства па крымінальнай справе, узбуджанай у дачыненьні да моладзевага актывіста Дзяніса Дзянісава новы нечакана паварот. Як стала вядома ПЦ “Вясна”, нядаўна прызначаны новы сьледчы Аксана Муравіцкая. Аднак да гэтага часу матэрыялы следства ёй не перададзены і нейкія падрабязнасьці па справе пакуль невядомыя.
Дзяніс Дзянісаў быў адпушчаны 11 красавіка пад заклад са сьледчага ізалятару ў Віцебску. Нагадаем, што Дзянісу Дзянісаву прад’яўлена абвінавачаньне паводле 342-га артыкулу Крымінальнага Кодэксу: “арганізацыя дзеяньняў, якія парушаюць грамадзкі парадак і супрацьдзейнічаюць уладзе”. Яго затрымалі 18 чэрвеня 2006 года ў Віцебску. Тады група моладзевых актывістаў зь незарэгістраванай арганізацыі “Бунт” спрабавала правесьці апызыцыйную акцыю. Актывісты вывесілі бел-чырвона-белы сьцяг і распаўсюдзілі апазіцыйныя ўлеткі.
Крымінальную справу паводле ўдзелу Дзяніса Дзянісава завялі летась у кастрычніку. А затрымалі моладзевага актывіста 16 лютага ў цягніку, які ехаў у Гомель. Спачатку актывіста трымалі ў Гомельскім сьледчым ізалятары, потым перавезьлі ў Віцебскі сьледчы ізалятар №2.