Вы находитесь на старой версии сайта "Хартия'97 - Новости Беларуси". Замените, пожалуйста, адрес сайта Хартии в закладках. Для перехода на новый сайт нажмите здесь.
Хартыя'97
english version | форум | русская версия
навiны  |  акцыi  |  фотакронiка  |  гучныя справы  |  дакумэнты  |  падшыўка  |  праекты  


 АРХIЎ 
1998-2002

 АРХIЎ 

ПнАўСрЧцПтСбНд
  1 2 3 4 5 6
7 89 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31      




 ПОШУК 

прасунуты пошук


 ПРАЕКТЫ 


УСЕ ПРАЕКТЫ
 ПАДПIСКА 

Рассылка

Content.Mail.Ru

 РЭКЛЯМА 

 РЭКЛЯМА 




 НАВIНЫ 



КДБ: Плаціць выкуп за выкрадзеную ў Нігерыі ўраджэнку Беларусі нельга
14:35, 08/05/2007

За беларускую грамадзянку Ірыну Экпа-Ума, выкрадзеную ў Нігерыі, нельга плаціць выкуп, лічыць начальнік антытэрарыстычнага цэнтра КДБ Беларусі Алег Чарнышоў. "Ёсць выпадкі, калі пасля атрымання выкупу выкрадзенага чалавека вяртаюць, такія выпадкі былі, напрыклад, у Чачэніі, але гэта спараджае наступныя злачынствы такога роду", – заявіў ён "Інтэрфаксу" ў аўторак.

"Варта заплаціць адзін раз, і гэтыя рэчы пачынаюць разрастацца лавінападобна", – дадаў суразмоўца агенцтва. Ён таксама лічыць, што брату Ірыны Экпа-Ума не варта ехаць у Нігерыю. "У прамыя перамовы яму ўступаць няма ніякага сэнсу. Іх вядуць прафесіяналы, якія разумеюць, чым яны рызыкуюць", – сказаў спецыяліст. "У адваротным выпадку давядзецца плаціць за двух чалавек замест аднаго", – дадаў ён.

Начальнік антытэрарыстычнага цэнтра таксама лічыць, што кампанія, дзе працуе выкрадзеная, паступае правільна, не выдаючы свае дзеянні. "Ідуць карпатлівыя перамовы і любыя публічныя дзеянні могуць іх істотна ўскладніць", - сказаў ён. Па словах суразмоўцы агенцтва, Нігерыя не знаходзіцца "ў першай пяцёрцы" краін, дзе квітнеюць выкраданні людзей для атрымання выкупу. "Тым не менш, у Нігерыі выпадак з беларускай грамадзянкай - далёка не першы, калі за вызваленне замежнікаў патрабавалі выкуп", - адзначыў ён. "Любая краіна, дзе нестабільная палітычная сітуацыя, асабліва ў Афрыцы, схільная да гэткай заганы”, - сказаў спецыяліст. Пры гэтым ён запэўніў, што сітуацыя з І.Экпа-Ума знаходзіцца "на кантролі". "Тое, што дзеянні адпаведных структур не транслююцца па тэлебачанні, не значыць, што нічога не адбываецца", - заявіў А.Чарнышоў.


напicаць камэнтар

 СЁНЬНЯ 



 РЭКЛЯМА 



1998-2007 © Хартыя'97. E-mail: charter@charter97.org

Паважаныя кaлегi, нагадваем вам, што пад час выкарыстаньня матэрыялаў сайта спасылка на прэсавы цэнтар Хартыi'97 абавязковая

Рэкляма на сайце. Тэхнічная падтрымка webmaster@charter97.org.
Экспарт навiнаў , iнформэр



Rating All.BY Rambler's Top100
реклама: